Погода в Новополоцке

18 Апреля 2024

Четверг

Новополоцкая городская газета «Новополоцк сегодня»
выходит два раза в неделю объемом 24 полосы
(во вторник – 8 полос, в пятницу – 16).

Номера газеты печатаются в цветном виде.
Газета распространяется по подписке
и через киоски «Белсоюзпечати».

Учредители: Новополоцкий городской
исполнительный комитет, Новополоцкий
городской Совет депутатов.

Подробнее
О нас
Задать вопрос

Вы можете составить электронное обращение,
нажав на кнопку Задать вопрос.

Мы будем рады помочь Вам и ответить
на любые Ваши вопросы.

Лепшы настаўнік Беларусі працуе ў Наваполацку

Напярэдадні свята – Дня настаўніка – у Наваполацк прыйшла шыкоўная навіна. Пераможцай суперфіналу рэспубліканскага конкурсу педагагічнага майстэрства «Лепшы настаўнік Рэспублікі Беларусь» стала настаўнік беларускай мовы і літаратуры кваліфікацыйнай катэгорыі «настаўнік-метадыст» СШ №15 Святлана Румянцава. Такога трыумфу наш горад і ўся Віцебская вобласць яшчэ не ведалі. Святлана Леанідаўна – першая прадстаўніца Віцебшчыны, якая здабыла вышэйшую ўзнагароду гэтага прэстыжнага спаборніцтва.

svetlana rumjanceva

«Перамогу кавалі разам з калегамі. Падрыхтоўка ішла на самым высокім узроўні на працягу года. У фінале мяне акружалі 56 таленавітых і вопытных настаўнікаў з розных куткоў Беларусі. У суперфінале сышліся васьмёра (пераможцы ў прадметных намінацыях). Кожны з іх – сапраўдны майстра сваёй справы. Арганізатары трымалі інтрыгу да апошняга моманту. Калі абвясцілі маё імя, я нават не паверыла ў рэальнасць таго, што адбываецца. Я шчыра дзякую ўсім, хто падтрымліваў і дапамагаў мне на конкурсе – гарадскім уладам, аддзелу адукацыі Наваполацка, дырэктару СШ №15 Ірыне Васіленка, адміністрацыі і калегам маёй роднай школы. Асабіста хочацца адзначыць Наталлю Ніканаву, Ірыну Рыбацкую, Таццяну Лубінскую, Алену Казлову, Лідзію Ярахновіч, Рыму Бабашка, Валянціну Дзямідаву», – адзначыла ўладальніца «Крышталёвага жураўля» Святлана Румянцава.

svetlana rumjanceva_novopolock

Віншаванні на сталічнай сцэне былі толькі пачаткам шматлікіх урачыстасцей. У роднай школе любімую настаўніцу і паважаную калегу сустракалі як нацыянальнага героя. Высокі ўзровень наваполацкай сістэмы адукацыі на святочнай цырымоніі ў гарвыканкаме адзначыў і яго старшыня Дзмітрый Дзямідаў. Лепшаму настаўніку Беларусі Дзмітрый Уладзіміравіч уручыў каштоўны падарунак і кветкі.

Дарэчы, наваполацкую сістэму адукацыі ў фінале рэспубліканскага конкурсу прадставіла яшчэ адна новапалачанка – настаўніца пачатковых класаў гімназіі №1 Аксана Бараўкова. Яе выдатнае выступленне дадало балаў камандзе Віцебскай вобласці, якая стала першай у агульнакамандным заліку конкурсу.

Нэлі РАДЗЬКО

Фота Аляксандра Бастрыкава

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Прикрепите файл в формате JPEG

Год качества
Форум регионов
Славянский базар 2024
Октябрь 2017
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Сен   Ноя »
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031  
Лента новостей
Самые читаемые новости за неделю
18 и 19 апреля в Новополоцке будет перекрыто движение автотранспорта по «скоростной» в районе Диониса №9
Просмотры: 4280
График отключения горячей воды в Новополоцке в 2024году. Когда и в каких микрорайонах города пройдет?
Просмотры: 1447
Спасибо за службу, Крон! Любимец детворы и помощник сотрудников Новополоцкого отдела Департамента охраны покидает служебный пост
Просмотры: 932
В Полоцком госуниверситете имени Евфросинии Полоцкой прошел II Международный круглый стол «Забвению не подлежит»
Просмотры: 594
Галерея памяти
Подписка Купить газету .pdf
Афиша
Новополоцк LIVE