В библиотеке им. Я. Коласа г.Новополоцка работает интерактивная новогодняя площадка «Волшебная сказка»
У светлыя дні Раства ў бібліятэцы імя Я.Коласа ажываюць усімі любімыя і знаёмыя зімовыя казкі. З іх дапамогай бібліятэкары падрыхтавалі для тых, хто верыць у цуды, незвычайную праграму, напоўненую ператварэннямі і чараўніцтвамі: казачныя фотазоны, гульні, конкурсы, віктарыны і музычныя падарункі. Інтэрактыўная навагодняя пляцоўка «Чароўная казка» працуе да 21 студзеня.
Нэлі Радзько
Фота Дзяніса Лешчыка