Погода в Новополоцке

19 Апреля 2024

Пятница

Новополоцкая городская газета «Новополоцк сегодня»
выходит два раза в неделю объемом 24 полосы
(во вторник – 8 полос, в пятницу – 16).

Номера газеты печатаются в цветном виде.
Газета распространяется по подписке
и через киоски «Белсоюзпечати».

Учредители: Новополоцкий городской
исполнительный комитет, Новополоцкий
городской Совет депутатов.

Подробнее
О нас
Задать вопрос

Вы можете составить электронное обращение,
нажав на кнопку Задать вопрос.

Мы будем рады помочь Вам и ответить
на любые Ваши вопросы.

Вечер вальса новополоцких лицеистов — 2018 (+видео)

Ліцэйскі вечар вальса адсвяткаваў свой юбілей.

За 25 год існавання з танцавальнага турніру ў спартыўным зале ён ператварыўся ў захапляльнае шоу гарадскога маштабу. Яго чакаюць. Да яго рыхтуюцца. З пачатку навучальнага года юнакі і дзяўчаты ўвесь вольны час разучваюць харэаграфічныя па, разам з выхавацелямі і пастаноўшчыкамі да дробязей прадумваюць свае вобразы. Прыгожая традыцыя стала сямейным святам – штогод залы культурных устаноў ледзьве змяшчаюць усіх жадаючых. Сёлета вечар вальса стаў прысвячэннем. Прысвячэннем любімаму гораду Наваполацку.

Vecher val'sa liceistov 2018 (2)

Vecher val'sa liceistov 2018 (3)

Vecher val'sa liceistov 2018 (4)

Vecher val'sa liceistov 2018 (6)

Vecher val'sa liceistov 2018 (7)

27 студзеня ў Палацы культуры ААТ «Нафтан» ажывала гісторыя Нафтаграда, квітнелі лілеі, гучалі папулярныя мелодыі савецкіх гадоў, сучасныя песні, творы наваполацкіх аўтараў. Кожная кампазіцыя здзіўляла невычэрпнай фантазіяй пастаноўшчыкаў і прыгажосцю выканання. Такой разнастайнасці, пранікнёнасці, шчырасці і моцы мастацкага ўвасаблення вобразаў мог бы пазайздросціць любы танцавальны фестываль.
Добрымі словамі і яркімі намінацыямі кампетэнтная судзейская калегія адзначыла кожны клас.

Vecher val'sa liceistov 2018 (8)

Vecher val'sa liceistov 2018 (9)

Vecher val'sa liceistov 2018 (10)

Vecher val'sa liceistov 2018 (11)

Vecher val'sa liceistov 2018 (12)

Vecher val'sa liceistov 2018 (13)

Vecher val'sa liceistov 2018 (14)

Vecher val'sa liceistov 2018 (15)

Vecher val'sa liceistov 2018 (17)

Спецыяльныя прызы канкурсантам уручылі грамадскія фарміраванні горада: перавагі Беларускага фонду міру былі на старане вальса 11 «Г» пад назвай «Горад дзяцінства», БРСМ не астаўся абыякавым да сучаснага моладзевага погляду на савецкую мінуўшчыну 10 «Б» і 11 «Б» класаў – «Гэта наша з табой біяграфія». Гэты вальс адзначыў і СУ «Хакейны клуб «Хімік».

10 «Е» атрымаў падарунак ад Наваполацкага гарадскога аб’яднання прафсаюзаў, а 10 «Д» – ад Наваполацкага ДАУС. Клуб забаў «Кентаўр» аддаў перавагу 11 і 10 «А» класам.

Трэцяе месца заваяваў 11 «А» з «Прызнаннем у каханні». Лепшым, на думку гледачоў, стала выступленне ўладальнікаў «срэбра» творчага спаборніцтва – «У сэрцы маім мой горад» – 10 «Г».

Трыумфатарам ліцэйскага вечара вальса стаў 11 «Д» клас з шыкоўнай кампазіцыяй «Легенда аб белым горадзе», якую паставіла вядомы наваполацкі харэограф, кіраўнік заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь «Вакальна-­танцавальны ансамбль «Камарыкі» імя Ч. Клячко» Святлана Багаслаў.

Vecher val'sa liceistov 2018 (16)

Дарэчы, навучэнцы менавіта гэтага класа ў бліжэйшы час адправяцца на экскурсію ў Наваполацкі гарвыканкам.
Свае лепшыя нумары ліцэістам падаравалі артысты Цэнтра культуры, Палаца культуры ААТ «Нафтан», гарадскога Палаца культуры г. Полацка і выпускнікі ліцэя мінулых гадоў.

Нэлі РАДЗЬКО
Фота Дзяніса Лешчыка

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Прикрепите файл в формате JPEG

Год качества
Форум регионов
Славянский базар 2024
Январь 2018
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Дек   Фев »
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031  
Лента новостей
Самые читаемые новости за неделю
18 и 19 апреля в Новополоцке будет перекрыто движение автотранспорта по «скоростной» в районе Диониса №9
Просмотры: 4516
График отключения горячей воды в Новополоцке в 2024году. Когда и в каких микрорайонах города пройдет?
Просмотры: 1545
В Полоцком госуниверситете имени Евфросинии Полоцкой прошел II Международный круглый стол «Забвению не подлежит»
Просмотры: 658
С 16 апреля в Новополоцке возобновят подачу тепла
Просмотры: 365
Галерея памяти
Подписка Купить газету .pdf
Афиша
Новополоцк LIVE