Погода в Новополоцке

27 Ноября 2020

Пятница

Новополоцкая городская газета «Новополоцк сегодня»
выходит два раза в неделю объемом 24 полосы
(во вторник – 8 полос, в пятницу – 16).

Номера газеты печатаются в цветном виде.
Газета распространяется по подписке
и через киоски «Белсоюзпечати».

Учредители: Новополоцкий городской
исполнительный комитет, Новополоцкий
городской Совет депутатов.

Подробнее
О нас
Задать вопрос

Вы можете составить электронное обращение,
нажав на кнопку Задать вопрос.

Мы будем рады помочь Вам и ответить
на любые Ваши вопросы.

Ребята из парламента детей и учащейся молодежи г. Новополоцка провели онлайн-встречу с молодежными активистами из г. Галицино (Россия)

Праект года «Лілея сяброўства», што праходзіць у межах рэспубліканскай акцыі «Наваполацк – культурная сталіца Беларусі 2018», прадаўжае дарыць яркія ўражанні і новыя знаёмствы. Пятага красавіка ў камп’ютарным цэнтры «РЫТМ» БШ №10 адбылася онлайн-сустрэча парламента дзяцей і вучнёўскай моладзі г.Наваполацка і маладзёжнага парламента Адзінцоўскага раёна з г. Галіцына (Расія).

onlajn-vstrecha parlamenta detej i uchashhejsja molodezhi (1)

onlajn-vstrecha parlamenta detej i uchashhejsja molodezhi (3)

onlajn-vstrecha parlamenta detej i uchashhejsja molodezhi (2)

Па сродках сувязі Skype юнакі і дзяўчаты пазнаёміліся з асаблівасцямі рэалізацыі моладзевых ініцыятыў дзвюх дзяржаў, творчай, дабрачыннай дзейнасцю, абмеркавалі перспектывы супрацоўніцтва.

onlajn-vstrecha parlamenta detej i uchashhejsja molodezhi (4)

onlajn-vstrecha parlamenta detej i uchashhejsja molodezhi (5)

Наваполацк і Адзінцова звязваюць шматгадовыя пабрацімскія сувязі. З візітамі сяброўства расійскія дэлегацыі з гэтага горада не аднойчы прыязджалі да нас. У складзе адной з іх пабывала дырэктар Галіцынскай школы №1 Святлана Проснікава, якая і выступіла ініцыятарам тэлемоста. У Адзінцоўскім раёне парламент існуе адзін год. У большасці сваёй ён арыентаваны на валанцёрскую і законатворчую дзейнасць. У яго складзе моладзь ад 14 да 30 гадоў (у асноўным дзяўчаты). Працуючыя прадстаўнікі маюць магчымасць прысутнічаць на пасяджэннях Маскоўскай гарадской Думы. Выбары старшыні маладзёжнага аб’яднання праводзяцца, як і ў нас, шляхам адкрытага галасавання.

Да сустрэчы з расійскімі калегамі наваполацкія парламентарыі падрыхтавалі відэаролік з прэзентацыяй сваёй дзейнасці. Расказалі аб практыцы ўдзелу ў гарадскіх, абласных семінарах, творчых мерапрыемствах, сустрэчах з прадстаўнікамі ўлады, духавенства, грамадскіх фарміраванняў, культурных, спартыўных арганізацый, аб рэалізацыі цікавых ініцыятыў.

Па сродках праекта «Айда ў двор!», які штогод ладзіцца ў Міжнародны дзень абароны дзяцей, юныя парламентарыі прапануюць успомніць любімыя гульні нашых бацькоў і далучыць да іх сучасных падлеткаў. Праект «Кейс поспеху» дае магчымасць прадстаўнікам дзіцячых і моладзевых грамадскіх аб’яднанняў пагутарыць з яркімі паспяховымі людзьмі горада, спытаць іх сакрэт поспеху. Адна з самых арганізацыйна-аб’ёмных ідэй наваполацкіх парламентарыяў – стварэнне кантакт-цэнтра, рэалізаваць які плануецца ў гэтым годзе. Не меншую цікавасць расіян выклікалі праекты ў межах глабальнай ініцыятывы ААН «Горад, сяброўскі дзецям» і супрацоўніцтва новапалачан з дабрачыннай арганізацыяй UNIHELP.

Тэлемост атрымаўся інфармацыйна-насычаным і карысным для абодвух бакоў. Сяброўскія стасункі замацавала песня-дэвіз наваполацкага парламента «Агні юнацтва», якую ўдзельнікі сустрэчы праспявалі разам. У бліжэйшых планах двух гарадоў – стэлефанавацца на Дзень Перамогі.

Нэлі Радзько

Фота Дзяніса Лешчыка

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Прикрепите файл в формате JPEG

Самые читаемые новости за неделю
Как в Новополоцке можно пройти обязательный медицинский осмотр в период эпидемситуации?
Просмотры: 299
В Новополоцке на перекрестке произошло ДТП с участием трех автомобилей
Просмотры: 258
В Новополоцке увеличились денежные махинации в сети Интернет. Как распознать интернет-мошенников?
Просмотры: 194
Пятая школа представит Новополоцк на областном смотре-конкурсе Дедов Морозов и Снегурочек (видео)
Просмотры: 179
Избиратель - депутат: открытый диалог
Галерея памяти
Год малой родины
Наши проекты
Великая Победа
Подписка Купить газету .pdf
Афиша
Новополоцк LIVE
О сотрудничестве с другими странами