Музей традиционного ручного ткачества Поозерья приглашает на интерактивную экскурсию
У межах Фестывалю Святла Музей ткацтва ў Полацку запрашае ў госці пад святло газавых лямп, якое будзе цікава аматарам гісторыі і даўніны.
На інтэрактыўнай экскурсіі «Цікавосткі ткацтва ў прыцемках…» можна будзе пабачыць, як жылі, чым жылі і як працавалі нашыя продкі. Як казачнае святло газавых лямп стварала ўтульнасць у хаце і натхняла майстрыху на стварэнне рэчаў асаблівай прыгажосці.