Погода в Новополоцке

20 Апреля 2024

Суббота

Новополоцкая городская газета «Новополоцк сегодня»
выходит два раза в неделю объемом 24 полосы
(во вторник – 8 полос, в пятницу – 16).

Номера газеты печатаются в цветном виде.
Газета распространяется по подписке
и через киоски «Белсоюзпечати».

Учредители: Новополоцкий городской
исполнительный комитет, Новополоцкий
городской Совет депутатов.

Подробнее
О нас
Задать вопрос

Вы можете составить электронное обращение,
нажав на кнопку Задать вопрос.

Мы будем рады помочь Вам и ответить
на любые Ваши вопросы.

Гость проекта «Особа» – известный музыкант, аранжировщик, композитор Леонид Малиновский

Кампазітарскі талент – рэдкі дар. Навучыцца пісаць музыку немагчыма. З гэтым трэба нарадзіцца. Сённяшні госць нашага праекта «Асоба» якраз з таго элітарнага кола творцаў, якія маюць божы прамень мастацтва ў сваёй душы. Выдатны музыкант-мульціінструменталіст, аранжыроўшчык, знакаміты кампазітар, які стварае гонар культуры нашага горада і краіны, – Леанід Маліноўскі.

Leonid Malinovskij (1)

Леанід Уладзіміравіч – чалавек з багатай творчай і прафесійнай біяграфіяй. Ураджэнец Віцебска скончыў Віцебскае музычнае вучылішча, потым – Астраханскую музычную кансерваторыю. Загадваў кафедрай аркестровага дырыжыравання Арлоўскага дзяржаўнага інстытута культуры. З Наваполацкам лёс звязаў яго яшчэ ў савецкі час. Трыццаць гадоў працаваў у дзіцячай школе мастацтваў №1. Зараз займае пасаду педагога па класу баяна і кіруе ансамблем музкаледжа «Свая ігра». Леанід Уладзіміравіч – аўтар трох нотных зборнікаў для дзяцей, зборніка для навучэнцаў сярэдніх спецыяльных і вышэйшых навучальных устаноў «Віртуоз». Яго музычныя творы граюць па ўсім свеце.

question (1) Наваполацку пашчасціла. У нашым горадзе жывуць і працуюць тры прафесійныя кампазітары – Віктар Малых, Андрэй Мітрошкін і вы. Але, калі задумацца, кожны год музычны каледж выпускае шмат таленавітых музыкантаў. Многія з іх у будучыні становяцца выдатнымі артыстамі і педагогамі, а вось кампазітараў няма. Як так атрымліваецца?

– Растлумачу так. Мастак і музыкант – дзве сумежныя прафесіі. Але кожны мастак па-свойму кампазітар. З музыкантамі іначай. У нас 99,9 працэнта музыкантаў – гэта ў першую чаргу выканаўцы музыкі. І толькі 0,1 працэнта кампазітары. Талент – ён або ёсць, або яго няма. Я заўсёды гавару: музыкі навучыць нельга, але навучыцца можна.

question (1) А што ці хто паспрыяў вашаму творчаму станаўленню?

– Знакаміты рускі кампазітар Пётр Чайкоўскі. Упершыню я пачуў яго шэдэўр «Лебядзінае возера» шасцігадовым хлопчыкам у Адэскім нацыянальным акадэмічным тэатры оперы і балета. Гэты твор так мяне ўразіў, што я вырашыў заняцца музыкай. Бацька падтрымаў мой выбар, хоць не меў прамога дачынення да творчасці. Аднак выдатна спяваў. У яго быў прыемны тэнар.

Ён ведаў шмат песень, нават не разумею, як ён іх усе помніў. Маці, наадварот, не лічыла гэта сур’ёзнай прафесіяй. Але лёс сам вызначыў маё прызванне. Падчас навучання ў мяне былі высокакласныя педагогі-практыкі. А потым усё неяк пайшло само сабой. Памятаю, як зарабіў свае першыя грошы ў якасці кампазітара. Я тады яшчэ ў вучылішчы вучыўся. Там быў ансамбль «Маладосць». Аднойчы яго кіраўнік прыйшоў да нас, навучэнцаў, і кажа: «Хлопцы, напішыце, калі ласка, музыку для полькі». Я напісаў, і ён даў мне 3 рублі. Стыпендыя тады была 11 рублёў, таму для мяне гэта былі вялікія грошы…

question (1)З кім давялося супрацоўнічаць за доўгую кар’еру кампазітара?

– Усіх нават і не пералічу. Пісаў музыку для творчых калектываў Беларусі і Расіі. Звярталіся да мяне з Масквы, Санкт-Пецярбурга, Кургана, Палтавы, Харкава і інш. Добрыя стасункі склаліся з Нацыянальным акадэмічным аркестрам імя І. Жыновіча (Мінск). Зараз найбольш цесна супрацоўнічаю з народным камерным жаночым хорам Цэнтра культуры і узорным вакальна-харэаграфічным ансамб­лем «Руны» Полацкай дзіцячай школы мастацтваў, кірую ансамблем музкаледжа «Свая ігра».

Leonid Malinovskij

question (1) Каб быць добрым кампазітарам, трэба ўмець спяваць ці, можа, іграць на шматлікіх інструментах?

– Іграць – абавязкова. Я, напрыклад валодаю амаль усімі народнымі і многімі сімфанічнымі інструментамі. У свой час спяваў у хоры.

question (1) А як увогуле ствараецца музычны твор? Колькі на гэта патрэбна часу?

– Кампазітар перш за ўсё павінен быць шматгранным па натуры, добра ведаць тэму, якую кладзе ў аснову музыкі. У мяне ёсць твор «Прарыў». Ён быў напісаны да 70-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне і прысвечаны трагічным падзеям на Ушачынне – адной з самых значных за ўсю гісторыю вайны карных аперацый. Калі я пабываў на мемарыяльным комплексе «Прарыў», углыбіўся ў гэтую тэму, то амаль скурай адчуў жах і каласальнасць трагедыі. Пісаць гэтую рэч было эмацыянальна цяжка. Працаваў над ёй амаль 7 месяцаў і ўвесь час насіў гэты боль у сваёй душы.

question (1) Зусім нядаўна адгучаў Міжнародны конкурс юных выканаўцаў эстраднай песні «Халі-Хало». Музыку да гімна гэтага фестываля вы напісалі яшчэ ў 90-х. Як яна стваралася?

– Памятаю, да мяне прыйшоў Аляксей Шчэрбік са словамі і папрасіў напісаць да іх музыку. Яна неяк хутка лягла, і я, пэўна, на наступны дзень яму яе і аднёс. Так песня пайшла ў народ.

question (1) Вы пішаце музыку для ансамбляў, аркестраў, хароў, для дзяцей. А які жанр вам усё ж такі бліжэй?

– Я выкладчык баяна. Добра ведаю народныя інструменты, таму з задавальненнем для іх пішу. Але мне цікавы ўсе жанры. Люблю эксперыментаваць.
? Вы знакаміты кампазітар. Ваша музыка ёсць у рэпертуары творчых калектываў, салістаў Беларусі і Расіі. Няўжо не было спакусы з’ехаць з Наваполацка за большымі перспектывамі?

– Прапановы былі, але мне камфортна жыць і працаваць менавіта тут, у Наваполацку. Я і адсюль магу супрацоўнічаць з калектывамі па ўсім свеце. Мне пашчасціла. Я ўсё жыццё працую з таленавітымі дзецьмі, педагогамі, апантанымі творцамі, таму і ехаць нікуды не хацелася. 14 гадоў кіраваў педагагічным аркестрам рускіх народных інструментаў, які працаваў на базе ДШМ №1. Мы з ім неаднойчы перамагалі на рэспубліканскім конкурсе метадычнай і творчай работы выкладчыкаў школ мастацтваў нашай краіны.
А той атмасферы творчай свабоды, павагі да музыканта, якая пануе ў нашым Наваполацкім музкаледжы, пэўна, няма ні ў адной установе культуры краіны.

question (1) А якім чынам у вашым жыцці з’явіўся ансамбль «Свая ігра»?

– Ансамбль склаўся самастойна яшчэ тры гады таму. Музыкі бліскуча іграюць, але прыдумаць і распісаць партытуры ім складана. Звярнуліся да мяне. Я пабачыў запал, бляск у іх вачах, апантанасць музыкай і зразумеў, што будзе цікава папрацаваць разам. За тры гады супрацоўніцтва я напісаў ім 32 партытуры. Мы іграем абсалютна розную музыку. Гэты калектыў для мяне – шчасце і магчымасць творча рэалізавацца. У нашым горадзе, дзе існуюць цэнтр і палац культуры, дзіцячая школа мастацтваў і музычны каледж, не было ніводнага прафесійнага інструментальнага ансамбля. Магчыма, «Свая ігра» пачэсна зойме гэтую нішу. Ужо сёння ёсць дамовы пра некалькі канцэртаў па Віцебскай вобласці, не кажучы ўжо пра гарадскія мерапрыемствы. А нядаўна мы вярнуліся з ІІ Міжнароднага конкурсу баяністаў-акардэаністаў «Acco Premium», дзе сталі лаўрэатамі ІІ ступені.

– Віншую з чарговай узнагародай, поспехаў вам і дзякуй за размову.

Нэлі РАДЗЬКО

фота Дзяніса Лешчыка

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Прикрепите файл в формате JPEG

Год качества
Форум регионов
Славянский базар 2024
Ноябрь 2018
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Окт   Дек »
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930  
Лента новостей
Самые читаемые новости за неделю
18 и 19 апреля в Новополоцке будет перекрыто движение автотранспорта по «скоростной» в районе Диониса №9
Просмотры: 4541
График отключения горячей воды в Новополоцке в 2024году. Когда и в каких микрорайонах города пройдет?
Просмотры: 1646
В Полоцком госуниверситете имени Евфросинии Полоцкой прошел II Международный круглый стол «Забвению не подлежит»
Просмотры: 694
Разговор о важном. В Новополоцком горисполкоме состоялся семинар-совещание идеологического актива
Просмотры: 640
Галерея памяти
Подписка Купить газету .pdf
Афиша
Новополоцк LIVE