Хутка, хутка Наваполацк зноў напоўніцца юнымі талентамі з усяго свету. Другога і трэцяга лістапада пройдзе Міжнародны конкурс юных выканаўцаў эстраднай песні «Халі-Хало – 2019». Заяўкі на конкурснае праслухоўванне прымаюцца да 23 верасня ў Цэнтры культуры г.Наваполацка. Завочны тур назначаны на 25-26 верасня. Афіцыйнае запрашэнне фіналісты конкурсу атрымаюць да 7 кастрычніка.
Палажэнне аб Міжнародным конкурсе юных выканаўцаў эстраднай песні «Халі-Хало» ў Наваполацку і Заяўку ўдзельніка знойдзеце ТУТ.