Погода в Новополоцке

15 Мая 2021

Суббота

Новополоцкая городская газета «Новополоцк сегодня»
выходит два раза в неделю объемом 24 полосы
(во вторник – 8 полос, в пятницу – 16).

Номера газеты печатаются в цветном виде.
Газета распространяется по подписке
и через киоски «Белсоюзпечати».

Учредители: Новополоцкий городской
исполнительный комитет, Новополоцкий
городской Совет депутатов.

Подробнее
О нас
Задать вопрос

Вы можете составить электронное обращение,
нажав на кнопку Задать вопрос.

Мы будем рады помочь Вам и ответить
на любые Ваши вопросы.

Поздравление Бискупа Витебского с Рождеством Христовым!

Дарагія браты і сёстры ў Хрысце, паважаныя суайчыннікі!

І вось мы зноў з радасцю сустракаем Свята Божага Нараджэння. Падзею, што сталасяў невялічкай паўднёва-ўсходняй краіне, у непрыкметным мястэчку, і ўжо тым больш у зусім не ўтульных умовах. Такім чынам спраўдзілася старадаўняе прароцтва: «І ты, Бэтлеем, зямля Юды, нічым не меншы сярод гарадоў Юды, бо з цябе выйдзе Правадыр, Які будзе пасвіць народ Мой, Ізраэля» (Мц 2,6). Словы, якія цытуе Евангелле паводле Св.Мацвея, паказваюць, што Бог нікога не выключае са свайго збаўчага плану і Яму любы кожны, нават найменшы закуток на нашай планеце.

Рождество

Да такіх куткоў належыць і нашая Краіна. Да тых месцаў, дзе Божае Слова прагне стацца целам, належыць кожнае нашае сэрца, кожны наш дом. Няхай яны будуць адкрытыя на Божую праўду і няхай у кожным вашым сэрцы заяснее Святло Хрыста – Нованароджанага Збаўцы!

І тое нястрашна, што гэтае сэрца не зусім яшчэ падрыхтаванае, што ў ім, можа, яшчэ зашмат непарадку, злосці, сумневу. Яно патрабуе Святла! Божага Святла, якое ачышчае, гоіць і залечвае раны, якое супакойвае і ўлівае радасць. Асветленае ззяннем Бэтлеемскай зоркі, людское сэрца пачынае разумець сваю годнасць, пачынае бачыць сэнс свайго існавання, становіцца здольным бараніць тое, што дадзена яму Богам. Таму гэтае святло так прыцягвала пастушкоў, якія вартавалі ўначы свой статак. Мудрацоў, якія шлі здалёк, каб ушанаваць Спрадвечную Мудрасць, а нават жывёл, што сталі сведкамі такой незвычайнай Падзеі.

† Алег БУТКЕВІЧ, Біскуп Віцебскі

† Алег БУТКЕВІЧ, Біскуп Віцебскі

Ці мы неабыякавыя да гэтага Святла? Адкрыем перад Ім свае сэрцы, каб Бог, «…Які ёсць, Які быў і Які прыходзіць, Усемагутны» (пар. Ап.1,8), не быў вымушаны шукаць сабе іншае месца, каб яго берагчы і яму блаславіць. Няхай Ён, пасяліўшыся ў нашых сэрцах, беражэ і ахоўвае нашую Краіну, дазваляючы нам жыць у ёй свабодна і шчасліва! Няхай дае нам мудрасць, каб мы цанілі тое, што маем, і былі адважнымі шукаць шляхоў змяніць тое, што гэтых зменаў патрабуе!

Са Святам Божага Нараджэння!

† Алег БУТКЕВІЧ, Біскуп Віцебскі

сбор предложений по изменению в Конституцию
Самые читаемые новости за неделю
Когда нужно работать в едином ритме. О старшей медсестре инфекционного отделения Жанне Соловей Новополоцкой горбольницы
Просмотры: 154
Как в Новополоцке 9 Мая прошел марафон памяти «Беларусь помнит!» (+фото, +видео)
Просмотры: 146
Три сына – гордость, надежда и опора новополоцкой семьи Красовских
Просмотры: 125
Стало известно расписание Богослужений на Радоницу в храмах Новополоцка
Просмотры: 107
Избиратель - депутат: открытый диалог
Галерея памяти
Год народного единства
Наши проекты
Великая Победа
Подписка Купить газету .pdf
Афиша
Новополоцк LIVE
Славянский базар в Витебске