Погода в Новополоцке

19 Апреля 2024

Пятница

Новополоцкая городская газета «Новополоцк сегодня»
выходит два раза в неделю объемом 24 полосы
(во вторник – 8 полос, в пятницу – 16).

Номера газеты печатаются в цветном виде.
Газета распространяется по подписке
и через киоски «Белсоюзпечати».

Учредители: Новополоцкий городской
исполнительный комитет, Новополоцкий
городской Совет депутатов.

Подробнее
О нас
Задать вопрос

Вы можете составить электронное обращение,
нажав на кнопку Задать вопрос.

Мы будем рады помочь Вам и ответить
на любые Ваши вопросы.

Как искусство объединяет Новополоцк и Брест (фото)

У наваполацкi музей прыехала выстава, якую зладзiлi наваполацкiя мастакi i святары грэка-каталiцкай парафii Святых братоў-апосталаў Пятра i Андрэя па вынiках пленэра да 1000-годдзя Берасця. Удзел у пленэры з нагоды вялiкага юбiлею старажытнага Берасця прынялi пяць мастакоў Наваполацка i Полацка. I вось 28 iх работ склалi асобную выставу гарадскога музея гiсторыi i культуры. На мастацкiх палотнах – выявы сакральнай архiтэктуры Берасця i яго ваколiц. А прэзентаваў экспазiцыю сам Апостальскі візітатар для грэка­каталікоў Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек.

1

2

Апостальскi вiзiтатар адзначыў, што дзякуючы выставе Полацк i Наваполацк маюць магчымасць убачыць каштоўнасць духоўнай архiтэктуры Берасця, а крынiцай гэтай дзейнасцi мастакоў Полацка i Наваполацка выступае мастацкая спадчына Iвана Хруцкага, якi  звязаны з гэтай тэрыторыяй. I здзейснiўшаяся выстава – таксама праграма ўшанавання Iвана Хруцкага. «Мы бачым, што генiй Iвана Хруцкага – сына ўнiяцкага святара Полаччыны – натхняе маладых мастакоў гэтага рэгiёна.  I калi гаварыць аб духоўным вымярэннi, гэта вельмi каштоўна i добра, што палачане i новапалачане захацелi паехаць з такой мiсiяй у Берасце. Гэта ня проста сесцi ў маршрутку, гэта трэба знайсцi час, месца, дзе прымуць. I вось грэка-каталiцкая парафiя прыняла i дала прастору, нашыя браты паказалi розныя цiкавыя месцы, пакiнутыя вёскi, касцёлы, помнiкi ахвяраў вайны. Так што, бачыце, гэта такая рэчаiснасць салiдарнасцi Полацка, Наваполацка i Берасця», – сказаў Апостальскі візітатар для грэка­каталікоў Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек на адкрыццi выставы.

3

4

5

Гiсторыя старажытнага Берасця падобная да лёсу ўсёй краiны. За 1000 гадоў шмат храмаў было страчана і толькі адзінкі адноўлены. Прадстаўленыя на выставе карціны з’яўляюцца своеасаблівым нататнікам, які захоўвае абліччы цэркваў і касцёлаў. І менавіта храмы – гэта гісторыя хрысціянскай супольнасці, людзей і нашай краіны, якая праз мастацкую прызму будзе перададзена наступным пакаленням.

10

11

Апостальскі візітатар для грэка-каталікоў Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек:

Архімандрыт Сяргей Гаек

– Хтосьцi сказаў: чаму толькi архiтэктура? На самой справе не толкi архiтэктура. Былi i iншыя карцiны, але архiтэктура – сама па сабе ёсць сведка доўгiх стагоддзяў. I мы як раз праз сакральную архiтэктуру дакранаемся да ўсёй духоўнай спадчыны нашых земляў, нашай Бацькаўшчыны. Не толькi iконы, але любая карцiна пiшацца святлом. Cправа не толькi ў святле сонца. Таксама рэч iдзе пра святло нашага сэрца, нашай душы, нашай любовi да нашай зямлi. Гэта духоўнасць, якая пайшла ў жыццё свету, у жыццё нашай краiны больш за 1000 гадоў у Полацку i больш за 1000 гадоў у Берасця, калi царква не была падзеленай. З другога боку, нават калi цэрквы хрысцiянскiя падзялiлiся, як раз архiтэктура нас яднае.

7

6

8

9

Кацярына ТОЛСЦIКАВА

Фота Дзянiса Лешчыка

Год качества
Форум регионов
Славянский базар 2024
Февраль 2020
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Янв   Мар »
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
242526272829  
Лента новостей
Самые читаемые новости за неделю
18 и 19 апреля в Новополоцке будет перекрыто движение автотранспорта по «скоростной» в районе Диониса №9
Просмотры: 4539
График отключения горячей воды в Новополоцке в 2024году. Когда и в каких микрорайонах города пройдет?
Просмотры: 1617
В Полоцком госуниверситете имени Евфросинии Полоцкой прошел II Международный круглый стол «Забвению не подлежит»
Просмотры: 691
Разговор о важном. В Новополоцком горисполкоме состоялся семинар-совещание идеологического актива
Просмотры: 476
Галерея памяти
Подписка Купить газету .pdf
Афиша
Новополоцк LIVE