Погода в Новополоцке

25 Апреля 2024

Четверг

Новополоцкая городская газета «Новополоцк сегодня»
выходит два раза в неделю объемом 24 полосы
(во вторник – 8 полос, в пятницу – 16).

Номера газеты печатаются в цветном виде.
Газета распространяется по подписке
и через киоски «Белсоюзпечати».

Учредители: Новополоцкий городской
исполнительный комитет, Новополоцкий
городской Совет депутатов.

Подробнее
О нас
Задать вопрос

Вы можете составить электронное обращение,
нажав на кнопку Задать вопрос.

Мы будем рады помочь Вам и ответить
на любые Ваши вопросы.

У Наваполацку пабывалі артысты франка-швейцарскай тэатральнай кампаніі «VSTRETCHA»

Пры падтрымцы Амбасадаў Швейцарыі і Францыі з гастролямі Наваполацк наведалі артысты франка-швейцарскай тэатральнай кампаніі «VSTRETCHA». Навучэнцам гарадскіх школ, якія вывучаюць французскую мову, яны паказалі казачны спектакль «Сябры лесу».

3_спектакль в гимназии 1

Пастаноўка ажыццявілася дзякуючы замежнаму краўдфандынгаваму праекту, мэта якога – развіццё сяброўскіх зносін паміж краінамі. Шэсць акцёраў з Францыі і Швейцарыі, якія раней навучаліся акцёрскаму майстэрству па сістэме К.Станіслаўскага ў Беларусі, аб’ядналіся для стварэння дзіцячага спектакля на французскай мове. З тэатральнай пастаноўкай яны пабываюць ва ўсіх абласных і буйных гарадах Беларусі. Дабрачынныя спектаклі пройдуць у школах, бальніцах, дзіцячых дамах, сацыяльных цэнтрах. Акцёры правядуць майстар-класы з дзецьмі, якія праяўляюць цікавасць да сцэнічнага мастацтва.

2_спектакль в гимназии 1

Наваполацк стаў першым горадам, пасля сталіцы, дзе замежныя артысты паказалі прэм’ерны спектакль. Такі выбар не выпадковы – рашэннем Міністэрства Еўропы і замежных спраў Францыі ў 2018 годзе білінгвістычнай франкафоннай секцыі гімназіі №1 быў прысвоены знак якасці Label France Education. Ва ўстанове да прыезду замежнай трупы артыстаў падрыхтаваліся грунтоўна. Сустракалі гасцей традыцыйным караваем і прэзентацыяй лепшых творчых калектываў і арт-праектаў гімназіі. Артысты, у сваю чаргу, падарылі мноства яркіх эмоцый навучэнцам наваполацкіх школ. Дзеці шчыра дзякавалі акцёрам, рабілі памятныя фота і размаўлялі ў нефармальнай абстаноўцы на майстар-класе. У турнэ франка-швейцарскай трупы запланаваны Віцебск, Орша, Магілёў, Гомель, Брэст, Пінск, Салігорск, Гродна, Маладзечна.

1_спектакль в гимназии 1

Юлія Букштановіч, рэжысёр-пастаноўшчык спектакля «Сябры лесу»:

– Казка нарадзілася дзякуючы сустрэчы ў Мінску. Я працавала ў міжнародным грамадскім аб’яднанні «Театро», якое арганізоўвала стажыроўку замежных артыстаў у Беларусі. Прафесійныя акцёры прыязджалі ў сталіцу на 9 месяцаў і за гэты час так пранікліся нашымі людзьмі, што захацелі вярнуцца. Звярнуліся да мяне. Я напісала казку, і пачаліся рэпетыцыі, арганізацыйныя моманты. Амбасады Швейцарыі і Францыі нас падтрымалі. Галоўны пасыл праекта – сяброўства паміж краінамі з дапамогай мастацтва. Гэта выдатная магчымасць для беларускіх школьнікаў больш даведацца пра культуру, мову Францыі, а акцёрам, у сваю чаргу, бліжэй пазнаёміцца з нашай краінай.

Акцёры пастаноўкі былі настолькі ўсхваляваны сустрэчай у Наваполацку, што выразілі жаданне падзяліцца сваімі ўражаннямі.

Дэльфін, Швейцарыя:

Дэльфін, Швейцарыя

– Я была рада пабываць у Наваполацку. Той прыём, які нам аказалі ў гімназіі, стаў прыемным сюрпрызам. Вельмі цёплая сустрэча. Гасцінныя, добразычлівыя людзі. Кожны раз, калі мы ў Беларусі, мяне гэта кранае, дае энергію, жаданне працаваць далей. У вас выдатныя традыцыі. Хочацца іх працягваць і падтрымліваць. Усё так прыгожа. На наш спектакль прыйшло некалькі пакаленняў – ад малых да дарослых. Выступаць перад людзьмі, якія настолькі ўважлівыя да нашай творчасці і да нас, – вялікае задавальненне.

Джульета, Францыя:

Джульета, Францыя

– Выступленне ў гімназіі было напоўнена мноствам добрых эмоцый і вельмі мяне ўсхвалявала. Публіка горача нас прымала. Для мяне гэта было сапраўдным шчасцем, так як адбыўся ўзаемаабмен эмоцыямі. Я вельмі рада вяртацца ў Беларусь, таму што для мяне гэтая краіна само ўвасабленне гасціннасці і радасці. Мяне здзівіў прыём, які нам тут арганізавалі. У Францыі рэдка сустрэнеш такое. Усё было вельмі паэтычна і прыгожа.

Лідзія, Швейцарыя:

Лідзія, Швейцарыя

– А мне б хацелася адзначыць публіку. Усе прыйшлі вельмі прыгожа прыбраныя. Зараджаныя на пазітыў. І зала выдатная. Дзеці былі настолькі ўважлівымі, што ў нас склалася ўражанне, што мы займелі ў «наш лес» яшчэ больш сяброў. А як цудоўна звіняць званочкі, якія нам паднеслі пасля спектакля! Вялікі дзякуй усім.

Габрыэль, Францыя (дарэчы, зараз акцёр вывучае беларускую мову і даволі лёгка на ёй выказваецца):

Габрыэль, Францыя

– Мы ўпершыню ігралі казку ў такой вялікай зале. Публіка была шыкоўная. Уважлівасць у вачах гледача заўсёды дае мне шмат моцы, і хочацца аддаваць больш. Я не так даўно вывучаю беларускую мову. Слухаю, успрымаю, спрабую казаць. Дапамагаюць беларускія сябры. Ваша мова вельмі прыгожая, мілагучная. Мае бацькі французы, і я не маю ніякага дачынення да беларускай культуры, але яна блізкая мне. Вашы людзі адкрытыя. Падчас сустрэчы я адчуў цеплыню іх сэрцаў.

Нелi РАДЗЬКО, фота аўтара

Год качества
Форум регионов
Славянский базар 2024
Февраль 2020
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Янв   Мар »
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
242526272829  
Лента новостей
Самые читаемые новости за неделю
Глава государства дал согласие на назначение председателем Новополоцкого горисполкома Бурмистрова Игоря Павловича
Просмотры: 3056
Лауреат почетного звания «Человек года Новополоцка» Дарья Яцкевич: «Лидер – это ответственность»
Просмотры: 2907
Разговор о важном. В Новополоцком горисполкоме состоялся семинар-совещание идеологического актива
Просмотры: 1497
Начинается отправка граждан, призванных на срочную военную службу, службу в резерве
Просмотры: 686
Галерея памяти
Подписка Купить газету .pdf
Афиша
Новополоцк LIVE