Погода в Новополоцке

21 Мая 2024

Вторник

Новополоцкая городская газета «Новополоцк сегодня»
выходит два раза в неделю объемом 24 полосы
(во вторник – 8 полос, в пятницу – 16).

Номера газеты печатаются в цветном виде.
Газета распространяется по подписке
и через киоски «Белсоюзпечати».

Учредители: Новополоцкий городской
исполнительный комитет, Новополоцкий
городской Совет депутатов.

Подробнее
О нас
Задать вопрос

Вы можете составить электронное обращение,
нажав на кнопку Задать вопрос.

Мы будем рады помочь Вам и ответить
на любые Ваши вопросы.

Новополочанка Софья Полякевич стала победителем I Международного конкурса юных пианистов в Даугавпилсе

Мастацтва перамагае любыя перашкоды. I першы Міжнародны конкурс юных піяністаў імя Оскара Строка (г. Даўгаўпілс, Латвія) яскрава пацвердзіў гэтае выказванне. З-за складанай эпідэміялагічнай сітуацыі творчае спаборніцтва прайшло дыстанцыйна – па відэазапісах, якія пачынаючыя музыканты даслалі з усіх куткоў свету.

Софья Полякевич

Арганізатары – Даўгаўпілская сярэдняя школа №13 у супрацоўніцтве з даўгаўпілскімі ўніверсітэтам, упраўленнямі адукацыі і культуры – атрымалі больш за 140 заявак ад юных талентаў ва ўзросце ад 7 да 17 гадоў. Удзельнікі прадстаўлялі восем еўрапейскіх краін – Літву, Эстонію, Расію, Беларусь, Украіну, Польшчу, Фінляндыю. Мэтамі конкурсу стала заахвочванне развіцця творчых навыкаў падрастаючага пакалення, ушанаванне памяці вядомага латвійскага піяніста і кампазітара Оскара Строка.

Канкурсантаў ацэньвала міжнароднае журы пад кіраўніцтвам прафесара Даўгаўпілскага ўніверсітэта Эвалда Даўгавуліса. У якасці члена судзейскай калегіі на спаборніцтва была запрошана і наша знакамітая зямлячка – педагог дзіцячай школы мастацтваў №1 Маргарыта Мартас.

Маргарыта Мартас:

– Пачынаючыя музыканты спаборнічалі ў дзвюх катэгорыях: «піяністы-прафесіяналы», якія асвойваюць фартэпіяна як асноўны інструмент у дзіцячых музычных школах і каледжах, і «аматары», якія не вучацца ва ўстановах культуры або вывучаюць фартэпіяна ў якасці дадатковага прадмета. Як прызналі ўсе шэсць членаў журы, маладыя піяністы паказалі высокі ўзровень выканальніцкага майстэрства. Лепшыя атрымалі каштоўныя прызы. Асабіста для мяне гэта быў новы, але вельмі карысны вопыт.

Па правілах конкурсу суддзі не маглі ацэньваць сваіх навучэнцаў, але гэта не перашкодзіла наваполацкай школе мастацтваў аказацца ў лідарах.

Зорная вучаніца ДШМ №1 Соф’я Палякевіч стала лаўрэатам І ступені і абсалютным пераможцам у самай шматлікая па колькасці ўдзельнікаў групе «піяністаў-прафесіяналаў» (12-13 гадоў). Ацаніць ігру Соф’і можа любы жадаючы. Відэа з яе выступленнем выкладзена на афіцыйным YouTube-канале I Міжнароднага конкурсу юных піяністаў імя Оскара Строка.

Нелi Радзько

Год качества
Форум регионов
Славянский базар 2024
Май 2020
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Апр   Июн »
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031
Лента новостей
Самые читаемые новости за неделю
Специалисты ОПИ Новополоцка рассказали, когда отменяются ограничения и обременения в исполнительном производстве
Просмотры: 3818
Супруги-следователи – о секретах счастливого брака. Рассказываем о новополоцкой семье Мосаловых
Просмотры: 3458
Полоцкие элетросети напоминают, кто может подключить отопление и горячую воду по льготному тарифу
Просмотры: 2742
15 мая в Беларуси отмечают День семьи
Просмотры: 1580
Галерея памяти
Подписка Купить газету .pdf
Афиша
Новополоцк LIVE