Погода в Новополоцке

19 Апреля 2024

Пятница

Новополоцкая городская газета «Новополоцк сегодня»
выходит два раза в неделю объемом 24 полосы
(во вторник – 8 полос, в пятницу – 16).

Номера газеты печатаются в цветном виде.
Газета распространяется по подписке
и через киоски «Белсоюзпечати».

Учредители: Новополоцкий городской
исполнительный комитет, Новополоцкий
городской Совет депутатов.

Подробнее
О нас
Задать вопрос

Вы можете составить электронное обращение,
нажав на кнопку Задать вопрос.

Мы будем рады помочь Вам и ответить
на любые Ваши вопросы.

У полацкім манастыры знойдзены два ўнікальных артэфакта XII стагоддзя (+відэа)

У Полацкім Спаса-Еўфрасіньеўскім жаночым манастыры пры археалагічных раскопках ў ліпені знойдзены дзве плінфы XII стагоддзя. Адна з іх дапаўняе малюнак чалавека з музычным інструментам і ўзнаўляе карцінку з мінулага. Другі фрагмент плінфы ўяўляе малюнак пояса.

плинфа 12 век_5

У канцы мая бягучага года пры археалагічных раскопках ля сцен Спаса-Праабражэнскага храма Спаса-Еўфрасіньеўскага жаночага манастыра групай археолагаў з Полацкага дзяржуніверсітэта была знойдзена плінфа XII стагоддзя з выявай музыканта. Унікальны артэфакт адразу стаў сенсацыяй. У хуткім часе навукоўцам зноў пашчасціла!

Напачатку ліпеня археолагі пад кіраўніцтвам старшага выкладчыка кафедры гісторыі і турызму Полацкага дзяржуніверсітэта Аляксея Коца знайшлі яшчэ адзін кавалак плінфы з выявай другога музыканта.

Аляксей Коц, старшы выкладчык кафедры гісторыі і турызму ПДУ:

Алексей Коц

– На плінфе адсутнічае частка малюнка, дзе павінна быць галава, але ніжняя захавалася амаль цалкам. Касцюм арганічна дапаўняе папруга з кутасом. У руках ён трымае падобны на музычны інструмент – прадмет з павелічэннямі на канцах. На нагах апрануты нейкі абутак, перавязаны ніткамі.

плинфа 12 век_1

Два знойдзеных кавалка плінфы маюць адну прыроду і стылістычную еднасць, таму Аляксей мяркуе, што гэта фрагменты аднаго малюнка.

Аляксей Коц, старшы выкладчык кафедры гісторыі і турызму ПДУ:

– Другі малюнак размешчаны на баку плінфы, што дае падставу сцвярджаць, што фігурак было толькі дзве. Мы маем своесаблівы фольк-бэнд ХІІ стагоддзя. Для Беларусі выява аднаго музыканта – унікальная, а дзве – яшчэ больш ўнікальныя. Падобных малюнкаў музыкаў у нас яшчэ не знаходзілі.

плинфа 12 век_4

Дарэчы, падчас раскопак групе археолагаў патрапіў яшчэ адзін цікавы фрагмент плінфы. Ён значна танчэй па таўшчыні і паходзіць не з «музычнай сям’і» знакамітай цагліны. Гэта выява арнаментаванага пояса. Даволі рэдкі экзэмпляр. Дагэтуль археолагі сустракалі падобныя ўзоры толькі ў інтэр’еры Спаса-Праабражэнскага храма.

плинфа 12 век

 Нэлі Радзько, фота аўтара

Відэа Ларысы Сцёпкінай

Вам будет интересно почитать:

Новополочанка Олеся Смолякова: на археологических раскопках Спасского храма в Полоцке находим кусочки фресок XII века. (ВИДЕО)

Год качества
Форум регионов
Славянский базар 2024
Июль 2020
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Июн   Авг »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  
Лента новостей
Самые читаемые новости за неделю
18 и 19 апреля в Новополоцке будет перекрыто движение автотранспорта по «скоростной» в районе Диониса №9
Просмотры: 4516
График отключения горячей воды в Новополоцке в 2024году. Когда и в каких микрорайонах города пройдет?
Просмотры: 1549
В Полоцком госуниверситете имени Евфросинии Полоцкой прошел II Международный круглый стол «Забвению не подлежит»
Просмотры: 658
С 16 апреля в Новополоцке возобновят подачу тепла
Просмотры: 365
Галерея памяти
Подписка Купить газету .pdf
Афиша
Новополоцк LIVE