Погода в Новополоцке

25 Апреля 2024

Четверг

Новополоцкая городская газета «Новополоцк сегодня»
выходит два раза в неделю объемом 24 полосы
(во вторник – 8 полос, в пятницу – 16).

Номера газеты печатаются в цветном виде.
Газета распространяется по подписке
и через киоски «Белсоюзпечати».

Учредители: Новополоцкий городской
исполнительный комитет, Новополоцкий
городской Совет депутатов.

Подробнее
О нас
Задать вопрос

Вы можете составить электронное обращение,
нажав на кнопку Задать вопрос.

Мы будем рады помочь Вам и ответить
на любые Ваши вопросы.

Гадавое кола. Што за свята – «Міхайлаў дзень»?

21 лістапада праваслаўныя вернікі адзначаюць памяць Архістраціга Міхаіла (галоўнага над усімі анёльскімі чынамі). У народзе гэты дзень называюць Міхайла, Міхаіл або Міхайлаў дзень. Сустракаюцца таксама і рэгіянальныя варыянты Міхайла Архайла або Міхайла Рахайла, Міхаіл Страхадзёр. Апошняя назва асабліва знакавая: паводле народных уяўленняў, Арханёл Міхаіл быў абаронцам ад нячыстай сілы, збавіцелем ад бед і пошасцей. Таму дзень, звязаны з ягоным імем, было прынята праводзіць у радасных святкаваннях.

saint-michaelФота з адкрытых крыніц інтэрнэту носіць ілюстрацыйны характар

Таксама Архангел Міхаіл лічыўся абаронцам ад грому. Магчыма, тут у народнае хрысціянства дамешваецца язычніцкае ўяўленне пра змаганне Перуна (боства) і Вяляса (бога Іншасвету). Адпаведна, паколькі старажытны Пярун змагаецца з нячыстай сілай маланкамі, Міхаіл, што адольвае нячысцікаў, па аналогіі набывае функцыі колішняга бога-грамоўніка.

  • Гэтае свята – апошняе перад Піліпаўскім пастом (з 28 лістапада). Таму ў народным уяўленні гэта «апошняе свята года», гэта значыць, апошні дзень, калі можна зладзіць скаромную святочную вячэру. Народ каментуе гэта так: «Міхайла – усім святам запіхайла, пасля Міхайла ўжо няма святаў да Раства».

Мы такія адны?

Насамрэч, не. Дзень святога Міхаіла шануюць і іншыя славяне, хаця і з уласнай нацыянальнай спецыфікай. Так, напрыклад, балгары лічаць яго апекуном лёгкай смерці (балг. «заради умирачка»). Сербы пакідаюць дары перад яго іконаю, каб пазбегнуць хваробаў і цяжкага памірання. У рускіх звычайна не праводзілася асаблівых святкаванняў да гэтага свята, хаця прымяркоўваліся асобныя дзеянні, звязаныя з культам продкаў (у тым ліку – па «ўлагоджванні» дамавога, якому ставяць «вячэру» ў хляве, каб апекаваўся скацінай).

А вось ва ўяўленні беларусаў Міхаіл найперш апякуецца нябеснымі сіламі: громам, маланкай, таксама вятрамі. Прычым часта ў народных вераваннях ён «злы – дахі рве». А на Палессі прымхі забаранялі ў гэты дзень некаторыя віды хатняй працы (напрыклад, сячы сякерай, ткаць, рэзаць нажом), каб «громам не забіла».

Як гэта адбывалася?

У многіх беларускіх вёсках прынята было ўшаноўваць у гэтых дзень людзей сталага веку – бабуль і дзядуль. Унукі звычайна стараліся адведаць сваіх родных у гэты дзень, прынесці ім падарункі. З гэтым жа святам у некаторых мясцовасцях звязаны так званыя Міхайлаўскія Дзяды – яшчэ адно з цыкла святаў культу продкаў.

Сям’я накрывала святочны стол на «апошняе свята» перад пастом – «і па вёсках піры, і па хатах госці». Таксама маліліся аб збаўленні ад хвароб ды выратаванні.

Існавала, у той жа час, шмат забаронаў – напрыклад, згаданыя вышэй палескія табу, «каб не забіла громам». У той жа час, каб на працягу года мець поспехі ў ткацтве, менавіта да гэтага дня трэба было саткаць «першыя кросны».

Што гатавалі?

Святкуючы, нашыя продкі стараліся па магчымасці разнастаіць свой стол. Але існаваў набор страваў, якія былі абавязковымі для большасці святаў. Так, частымі гасцямі на святочным стале былі куцця ў розных яе варыяцыях, боршч, кісель. Пра аўсяны кісель – тыповы беларускі рэцэпт – мы раскажам вам больш падрабязна.

  • Каб прыгатаваць аўсяны кісель, неабходна знайсці аўсяную муку. Прасцей за ўсё змалоць крупы ў кавамолцы. Пасля дадаць муку ў гарачую кіпячоную ваду ў прапорцыі 1 літр вады на кожныя 100 грам мукі. Надалей страву трэба пакінуць заквашвацца на суткі-двое. Што ўсё гатова, можна пазнаць па прыемным кіславатым паху. Калі кісель заквасіцца, трэба працадзіць яго праз марлю, адкінуўшы жмых, а вадкасць варыць на невялічкім агні, пакуль не загусцее. У гатовую страву можна дадаць мёду або вяршкоў, трохі карыцы на ўласны густ, трохі ўзбіць. Заўважым: смак у аўсянага кісяля досыць спецыфічны, але страва вельмі карысная. І насамрэч смачная – калі звыкнуць да яе.

Якія павер’і звязаныя з гэтым днём?

Лічылася, што менавіта ў гэты дзень мядзведзь пасынае ў сваім берлагу. Магчыма, гэтая сувязь таксама ўзнікла паводле аналогіі: народнае, казачнае імя мядзведзя – «Міхаіл».

Свойскую жывёлу заганялі ў хлявы «на зімовы корм». Датычна надвор’я народныя прыкметы супярэчлівыя: дзесьці ёсць згадка пра Міхайлаўскую адлігу («Кузьма закуе, Міхайла раскуе»), дзесь – пра прымаразкі ў гэты дзень («З Міхайлава дня зіма маразы куе»). У любым выпадку, свята ўяўлялася своеасаблівай мяжой паміж сезонамі. Часам паводле надвор’я ў гэты дзень меркавалі пра блізкую зіму:

– Міхайла ў інею – снежная зіма наступае.

Чаму гэта важна?

Таму што гэтае свята дэманструе нам адначасна і блізкасць міфалагічных уяўленняў славян, і іх нацыянальную спецыфіку. Да таго ж, пагадзіцеся: народная традыцыя абавязкова ездзіць у адведзіны да старых у гэты дзень і радаваць іх падарункамі – выдатная рэч.

І ўвогуле, як любое народнае свята, беларускі Міхайлаў дзень шмат можа распавесці пра наш нацыянальны менталітэт.

Маргарыта ЛАТЫШКЕВІЧ

Гадавое кола для нашых продкаў уяўляла сабою паслядоўнасць разнастайных святаў, болей і меней значных, але ў любым выпадку па-свойму адметных. У кожнага свята быў свой настрой і сваё прызначэнне, свае функцыі ў наладжванні сусветнай гармоніі вакол чалавека, ягонай сувязі з вышэйшымі сіламі.

Мы – людзі іншага часу і на свет глядзім іначай. Але ўсё адно кожны з нас можа далучыцца да светаадчування нашых продкаў, болей даведаўшыся пра народныя традыцыі, што замацаваліся ў нацыянальным фальклоры. Як раней святкавалі Каляды? Якія дзявочыя гаданні, паводле вераванняў, – самыя праўдзівыя? І калі беларускія мядзведзі кладуцца спаць?

Пра ўсё гэта чытайце ў FOLKлубе!

Вам будзе цікава пачытаць:

Гадавое кола. Што за свята – «Кузьма-Дзям’ян»?

У Наваполацку дзейнічае праект «Арт-гасцёўня». Даведайцеся, што ён дапамагае вывучаць

Год качества
Форум регионов
Славянский базар 2024
Ноябрь 2020
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Окт   Дек »
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30  
Лента новостей
Самые читаемые новости за неделю
Глава государства дал согласие на назначение председателем Новополоцкого горисполкома Бурмистрова Игоря Павловича
Просмотры: 3072
Лауреат почетного звания «Человек года Новополоцка» Дарья Яцкевич: «Лидер – это ответственность»
Просмотры: 3014
Разговор о важном. В Новополоцком горисполкоме состоялся семинар-совещание идеологического актива
Просмотры: 1512
Новополоцк на выставке «Отдых – 2024»
Просмотры: 701
Галерея памяти
Подписка Купить газету .pdf
Афиша
Новополоцк LIVE