Погода в Новополоцке

27 Мая 2022

Пятница

Новополоцкая городская газета «Новополоцк сегодня»
выходит два раза в неделю объемом 24 полосы
(во вторник – 8 полос, в пятницу – 16).

Номера газеты печатаются в цветном виде.
Газета распространяется по подписке
и через киоски «Белсоюзпечати».

Учредители: Новополоцкий городской
исполнительный комитет, Новополоцкий
городской Совет депутатов.

Подробнее
О нас
Задать вопрос

Вы можете составить электронное обращение,
нажав на кнопку Задать вопрос.

Мы будем рады помочь Вам и ответить
на любые Ваши вопросы.

В музее истории и культуры подвели итоги городского конкурса декоративно-прикладного искусства «Навагодні цуд»

У музеі гісторыі і культуры падвялі вынікі гарадскога конкурсу дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва «Навагодні цуд». Партнёрамі творчай ініцыятывы выступілі Наваполацкія аб’яднанні грамадскіх арганізацый «Беларускі фонд міру» і «Беларускі саюз жанчын».

Творчае спаборніцтва прайшло ўпершыню. Сваёй мэтай яно ставіла захаванне і развіццё разнастайнасці культурнай спадчыны Беларусі, а сярод асноўных задач – умацаванне сямейных традыцый, развіццё вобразнага мыслення і творчых здольнасцяў юнага пакалення, выхаванне высокіх духоўных якасцяў, датычнасці да багатай спадчыны нашага народа, яго гісторыі і мастацтва.

Конкурс прыйшоўся даспадобы новапалачанам. Цацкі выраблялі па матывах беларускага фальклору, казак, легендаў, міфаў, святаў народнага каляндара. Пры стварэнні дазвалялася выкарыстоўваць любыя матэрыялы і тэхнікі, аздабляць элементамі арнаменістыкі, расліннага і жывёльнага свету (вобразы флоры і фаўны Рэспублікі Беларусь). Прыарытэт надаваўся аб’ёмным творам. Свае ёлачныя ўпрыгожванні таленавітыя гараджане майстравалі ў трох намінацыях: «Зімовая казка», «Беларускія традыцыі», «Прыз глядацкіх сімпатый». Гатовыя творы прыносілі з 1 па 22 снежня. Усяго паступіла 56 работ.

Вынікі падвялі 18 студзеня. Пераможцаў заахвоцілі граматамі і памятнымі прызамі. Пятнаццаць канкурсантаў сталі ўладальнікамі спецпрызоў ад музея і гарадской арганізацыі ГА «Беларускі саюз жанчын».

У намінацыі «Беларускія тра­дыцыі» першае месца заваявала Таццяна Пісарук з наборам на­вагодніх цацак, вышытых нацы­янальнымі ўзорамі. Праца была не толькі выдатна зроблена, але і арыгінальна аформлена ў драўляны футляр з назвай конкурсу. Другое месца ўзяла Яна Яскевіч. Трэцяе падзялілі Ксенія Папова, Ірына Петухова і Ірына Грабоўская.

У намінацыі «Зімовая казка» журы конкурсу аддала перавагу самаробнаму шарыку ў тэхніцы качанне з воўны, які вырабіла юная вучаніца Дзіцячай мастацкай школы імя І.Ф. Хруцкага Соф’я Поверава.

Другое месца заваявала Жана Камеш. На трэцяй прыступцы конкурснага п’едэстала – Крысціна Жукава.

навагодні цуд-4

З 24 снежня 2021-га па 1 студзеня 2022-га ў соцсетках арганізавалі анлайн-галасаванне. Удзел у ім прынялі больш за 700 гараджан. Найбольшую колькасць упадабанак набралі Вадзім Юрчанка, за яго працу прагаласавала 170 рэспандэнтаў, і Марына Талкачова – 104 карыстальніка суполкі музея «УКантакце» паставілі працы дзяўчынкі «сардэчкі».

– Вельмі прыемна, што гараджане актыўна адгукнуліся на нашу ініцыятыву. Працы на сам рэч прыносілі вельмі прыгожыя, арыгінальныя, у самых розных тэхніках і матэрыялах. Былі нават цацкі са звычайных макарон. А колькі цікавых варыяцый навагодняга шарыка нам прадставілі! Неабходна адзначыць якасць конкурсных работ, што зноў і зноў пераконвае – новапалачане вельмі таленавітыя! Усім вялікі дзякуй! Сачыце за намі ў соцсетках і на сайце. Мы будзем радаваць вас новымі прапановамі», – на цырымоніі ўзнагароджвання сказаў дырэктар музея гісторыі і культуры Уладзімір Бяляеў.

новогоднее чудо-1

Нэлі РАДЗЬКО
фота Анастасіі Грыгарэнка

Год исторической памяти
Январь 2022
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Дек   Фев »
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31  
Лента новостей
Самые читаемые новости за неделю
Программа празднования Дня рождения города Новополоцка
Просмотры: 450
Директор ДШИ №1г.Новополоцка Наталья Серякова: «Я испытываю чувство гордости за свой коллектив»
Просмотры: 386
Вячеслав Дурнов назначен на должность заместителя председателя Витебского облисполкома по вопросам социальной сферы и идеологии
Просмотры: 219
Не забывайте про ближний свет фар. Традиционная акция «Внимание – дети!» пройдет в нашей стране с 25 мая по 5 июня
Просмотры: 189
Избиратель - депутат: открытый диалог
Галерея памяти
Наши проекты
Подписка Купить газету .pdf
Афиша
Новополоцк LIVE
Check on Jiji.co.ke https://jiji.co.ke/mobile-phones/sony-xperia Best in Kenya . Best! Tonaton! Buy! https://tonaton.ug/s_46-hotels-for-sale Make your choose