Ученики Новополоцкого музыкального колледжа завоевали награды на Международном конкурсе-фестивале «Рождественский Петербург»
Россып узнагарод заваявалі навучэнцы Наваполацкага музычнага каледжа на Міжнародным конкурсе-фестывалі музычна-мастацкай творчасці «Калядны Пецярбург» (г. Санкт-Пецярбург, Расія).
У намінацыі «Народны вакал» навучэнцы 2-га курса Надзея Чучман і Варвара Калесніковіч сталі лаўрэатамі І ступені (канцэртмайстар Нэлі Мачульская). Узнагароду такога ж узроўню, толькі ў катэгорыі 13-15 гадоў, узяла вучаніца школы практыкі пры музычным каледжы Варвара Бароўская (канцэртмайстар Аляксандр Казарэўскі).
Выкладчыку ўстановы Нэлі Бароўскай, якая падрыхтавала канкурсантак, арганізатары направілі ліст падзякі за высокія дасягненні ў працы па развіццю творчага патэнцыялу юнага пакалення.
Выдатна на «Калядным Пецярбурзе» выступіла юная салістка ўзорнага ансамбля танца і песні «Прыдзвінскія россыпы» Цэнтра культуры Лера Баранава. Яна стала першай у самай малодшай групе ўдзельнікаў – 4-8 гадоў.
Нэлi РАДЗЬКО