Погода в Новополоцке

24 Апреля 2024

Среда

Новополоцкая городская газета «Новополоцк сегодня»
выходит два раза в неделю объемом 24 полосы
(во вторник – 8 полос, в пятницу – 16).

Номера газеты печатаются в цветном виде.
Газета распространяется по подписке
и через киоски «Белсоюзпечати».

Учредители: Новополоцкий городской
исполнительный комитет, Новополоцкий
городской Совет депутатов.

Подробнее
О нас
Задать вопрос

Вы можете составить электронное обращение,
нажав на кнопку Задать вопрос.

Мы будем рады помочь Вам и ответить
на любые Ваши вопросы.

Историческая память города. Рассказываем о керамическом кувшине из деревни Василевцы, со временем ставшей микрорайоном Новополоцка

Нішто не ўзнікае з нябыту. Наваполацк размяшчаецца на тэрыторыі, якую калісьці займалі некалькі вёсак. Іх жыхары склалі значную частку насельніцтва сучаснага горада. Таму можна смела сказаць, што разам з імі Нафтаград увабраў у сябе гістарычную памяць народа.

кувшин (5)_

У многіх перасяленцаў вёсак Васілеўцы, Падкасцельцы, Плаксы, на тэрыторыі якіх знаходзіцца Наваполацк, яшчэ да нядаўняга часу захоў­валіся рэчы з бабуліных куфраў. Руч­нікі і збаны значна старэй за любыя будынкі, але разам са сваімі гаспадарамі яны сталі паў­напраўнымі гараджанамі. Такімі, як наш керамічны герой з вёскі Васілеўцы.

Момант, калі чалавек навучыўся ляпіць гаршкі з гліны, стаў пераломным у гісторыі цывілізацыі. Заслугі глінянага збана перад чалавецтвам вельмі вялікія, таму пра яго можна гаварыць як пра значны ўтылітарны аб’ект. Любы іншы посуд не адпавядаў побытавым запросам тагачасных людзей.
Наш збанок доўгі час ля­жаў сярод іржавых запчастак у гаражы і цудам не разбіўся. Дзевяноста гадоў таму клапатлівыя рукі яго гаспадыні абвя­залі гарлавіну вяровачкай. Таму, нават трэснуўшы, ён дайшоў да нашых дзён.

кувшин (1)

Раней да прыгожага кераміч­нага посуду ставіліся з павагай, бо далёка не ўсе мелі сродкі, каб набыць новы. У многіх сем’ях рэчы перадава­ліся ў спадчыну. У бе­ларускай хаце не рэдкасцю быў стогадовы гарлач для малака, якім пастаянна карысталіся.

кувшин (4)

Па матэрыялах раскопак у Полацкім рэгіёне талеркі і кубкі часцей былі драўлянымі, а ёмістасці для гатавання ежы – керамічнымі, таму што 90% зной­дзеных чарапкоў складаюць пабітыя гаршкі.

кувшин (2)

Некаторыя арнаменты змяшчаюць у сабе цэлы культурны код, па якім вызначаецца нацыянальная прыналежнасць. Напрыклад, мы адразу можам пазнаць грэчаскія завіткі, не зробім памылкі з японскім роспісам. Але нашу мясцовую сімволіку абярэгаў ведаюць толькі спецыялісты. Як правіла, амаль увесь керамічны посуд у Васілеўцах, Плаксах быў без арнаменту.

– Калі параўнаць малюнкі на мясцовых збанах з еўрапейскімі прыкладамі, бачна, што полацкія вырабы аздоблены сціпла, – удакладняе старшы вы­кладчык кафедры гісторыі і турызму Полацкага дзяржунівер­сітэта Аляксей Коц. – Ганчар зрэдку мог правесці хвалістую лінію. Кошт вырабу, аздобленага стылізаванай кветкай, значна ўзрастаў. Любы арнамент на рэчах, якія выкарыстоўваў чалавек штодзень, быў абярэгам. Асабліва гэта датычылася ке­рамічнага посуду. Верылі, што смятана, якая захоўваецца ў збане з такім малюнкам, магла доўга не пракісаць.

кувшин (3)

Размешчаны на беразе Заходняй Дзвіны Навапо­лацк працягвае традыцыю, паводле якой гарадзішчы і пасе­лішчы будаваліся побач з ракой. Наша водная артэрыя служыла мясцовым жыхарам своеасаблівай дарогай, па якой можна было адправіцца ў Рыгу на кірмаш або дабрацца да Балтыйскага мора і ўлад­кавацца на працу ў порт. Аднак, нягле­дзячы на такую свабоду перамяшчэння, «заморскага» посуду ў ва­коліцах Полацка было няшмат. Вяскоўцы аддавалі перавагу вырабам мясцовых майстроў і, такім чынам, захоўвалі нацыянальныя традыцыі Прыдзвіння.

Нават калі мы забыліся, чым адрозніваемся ад суседзяў-славян, дастаткова ўзяць у рукі старажытны збанок, каб адчуць цеплыню роднай зямлі. Або, вярнуўшыся з далёкіх экзатычных краін, паглядзець у вакно на палі і лясы і зразумець – усё гэта наша зямля, Радзіма продкаў-крывічоў.

Свет імкліва мяняецца. Гледзячы на славяніна, ужо амаль немагчыма пазнаць, адкуль ён родам. І толькі маляванкі і ручнікі стагоддзямі абараняюць нашы традыцыі. У эпоху ўсеагульнай глабалізацыі бабуліны рэчы сышлі ў музейныя фонды і экспазіцыі, але ад гэтага іх гістарычная роля ў нацыянальнай самаідэнтыфікацыі не зменшылася. Добра, што сёння яны могуць гучна заявіць пра нашу ўнікальнасць!

Вiктар Бортнiкаў

фота Алiны Станкевiч

Читайте новости Новополоцка в нашем Telegram-канале

Год качества
Форум регионов
Славянский базар 2024
Март 2022
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Фев   Апр »
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031  
Лента новостей
Самые читаемые новости за неделю
Глава государства дал согласие на назначение председателем Новополоцкого горисполкома Бурмистрова Игоря Павловича
Просмотры: 2935
График отключения горячей воды в Новополоцке в 2024году. Когда и в каких микрорайонах города пройдет?
Просмотры: 1959
Лауреат почетного звания «Человек года Новополоцка» Дарья Яцкевич: «Лидер – это ответственность»
Просмотры: 1841
Разговор о важном. В Новополоцком горисполкоме состоялся семинар-совещание идеологического актива
Просмотры: 1405
Галерея памяти
Подписка Купить газету .pdf
Афиша
Новополоцк LIVE