Учащиеся ДХШ им. Хруцкого приняли участие в V Всероссийском форуме молодых дизайнеров «Пятый угол»
Навучэнцы Дзіцячай мастацкай школы імя І.Ф. Хруцкага прынялі актыўны ўдзел у V Усерасійскім форуме маладых дызайнераў «Пяты вугал» (г.Томск).
Мэта конкурсу – выяўленне і ўсебаковая падтрымка адораных дзяцей і моладзі, творчых калектываў, мастацкіх школ, архітэктурных і дызайнерскіх студый, устаноў прафесійнай адукацыі.
У розных узроставых катэгорыях і намінацыях новапалачане заваявалі 16 узнагарод. Дыпломы першай ступені ўзялі: Аліна Маўлікаева, Анастасія Якубёнак, Аляксандр Мароз, Леў Навіцкі; другой – Арцём Якаўлеў, Яна Мацкевіч, Дар’я Грыбок, Дыяна Падгол, Анастасія Куклова, Дар’я Малюшыцкая; трэцяй – Аляксандра Гімбут, Дыяна Цецярук, Міраслава Кавалеўская, Марыя Мацук, Паліна Маўлікаева, Анастасія Корбан.
Нэлі РАДЗЬКО