Погода в Новополоцке

26 Апреля 2024

Пятница

Новополоцкая городская газета «Новополоцк сегодня»
выходит два раза в неделю объемом 24 полосы
(во вторник – 8 полос, в пятницу – 16).

Номера газеты печатаются в цветном виде.
Газета распространяется по подписке
и через киоски «Белсоюзпечати».

Учредители: Новополоцкий городской
исполнительный комитет, Новополоцкий
городской Совет депутатов.

Подробнее
О нас
Задать вопрос

Вы можете составить электронное обращение,
нажав на кнопку Задать вопрос.

Мы будем рады помочь Вам и ответить
на любые Ваши вопросы.

Председатель Новополоцкого горисполкома Дмитрий Демидов поздравил представителей католической конфессии с праздником Пасхи

Сонечная раніца 17 красавіка аб’яднала важныя падзеі ў жыцці вернікаў двух хрысціянскіх канфесій: праваслаўныя адзначылі Вербную нядзелю, а прыхільнікі каталіцкай веры – светлы Вялікдзень. У парафіі Найсвяцейшага Сэрца Езуса Хрыста адбылася традыцыйная ўрачыстая імша. 

Вялікдзень

Dmitrij Demidov v kostele (1)

Падзякаваць Богу за жыцце і разам сустрэць адно з галоўных хрысціянскіх свят новапалачане прыйшлі цэлымі сем’ямі. Прыхаджане, сярод якіх былі і дарослыя, і маленькія дзеці, запоўнілі храм Найсвяцейшага Сэрца Езуса амаль да адмовы.

Яго настаяцель айцец Аляксандр Чайкоўскi накіраваў шматлікім вернікам шчырыя віншаванні і пажадаў быць міласэрнымі адзін да аднаго, жыць у пакаянні і міры. «Сведкі, якім мы абавязаны нашай верай, пакінулі запячатаную магілу, зачыненую цяжкім каменем, – сказаў ксёндз. – Мы пазнаём гэту падзею не як аб’ект пазнання, а як лад жыцця, якое мы перажываем у супольнасці з уваскрослым Хрыстом. І будучы вернікамі гэтай супольнасці, умацоўваючы яе, мы уваскрасаем разам з ім. Перапросім Бога за нашае грахі, каб усе мы годна змаглі скласці Найсвяцейшую Ахвяру».

Dmitrij Demidov v kostele (2)

Раздзялілі светлую радасць з прыхаджанамі і прадстаўнікі гарадской улады. Старшыня гарвыканкама Дзмітрый Дзямідаў павіншаваў каталіцкіх вернікаў Наваполацка з адным з галоўных хрысціянскіх свят і разам з велікоднымі падарункамі накіраваў ім цёплыя па­жаданні.
У адказ айцец Аляксандр выказаў падзяку прадстаўнiкам гарвыканкама за тое, што яны кожны год падтрымліваюць добрую традыцыю святочнага прывiтання. Ад iмя ўсёй парафiяльнай супольнасцi настаяцель храма пажадаў кіраўніцтву города, каб Хрыстос заўсёды суправаджаў іх па жыцці і дапамагаў у даволі няпростай справе. Але адзначыў, што за дабрабыт i шчасце трэба змагацца, у тым ліку не без малiтвы.

Дар’я Балыш, прыхаджанка храма Найсвяцейшага Сэрца Езуса:

Dar’ja Balysh

– Для мяне Вялікдзень – гэта сямейнае свята, да якога мы заўсёды рыхтуемся з прыемным чаканнем. Абавязкова расказваем пра яго дваім падрослым дзецям, трэцяга, малодшага, таксама бяром з сабой у храм. Усе яны ахрышчаны тут.
З каталіцкімі традыцыямі мяне пазнаёміў мой будучы муж, з нараджэння я была праваслаўная. Вырашыла прыняць яго веру. Адказна падрыхтавалася да першай споведзі, потым у храме ажаніліся. З той пары нашы душы звязаны, і ўсёй сям’ёй мы жывём з Богам у сэрцы.

Наталля Харына

фота аўтара

Год качества
Форум регионов
Славянский базар 2024
Апрель 2022
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Мар   Май »
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930  
Лента новостей
Самые читаемые новости за неделю
Лауреат почетного звания «Человек года Новополоцка» Дарья Яцкевич: «Лидер – это ответственность»
Просмотры: 3141
Глава государства дал согласие на назначение председателем Новополоцкого горисполкома Бурмистрова Игоря Павловича
Просмотры: 3129
Праздничная программа мероприятий на 1 Мая в Новополоцке
Просмотры: 1239
Устанавливается местонахождение без вести пропавшего Виталия Петровского
Просмотры: 987
Галерея памяти
Подписка Купить газету .pdf
Афиша
Новополоцк LIVE