Погода в Новополоцке

19 Апреля 2024

Пятница

Новополоцкая городская газета «Новополоцк сегодня»
выходит два раза в неделю объемом 24 полосы
(во вторник – 8 полос, в пятницу – 16).

Номера газеты печатаются в цветном виде.
Газета распространяется по подписке
и через киоски «Белсоюзпечати».

Учредители: Новополоцкий городской
исполнительный комитет, Новополоцкий
городской Совет депутатов.

Подробнее
О нас
Задать вопрос

Вы можете составить электронное обращение,
нажав на кнопку Задать вопрос.

Мы будем рады помочь Вам и ответить
на любые Ваши вопросы.

Фольклорный ансамбль «Ажыначкі» Дворца детей и молодежи удостоен почетного звания «образцовый»

Фальклорны гурт «Ажыначкі» Палаца дзяцей і моладзі г. Наваполацка цяпер будзе з гонарам звацца ўзорным. Гэты статус калектыву напачатку ліпеня прысвоіла рэспубліканская атэстацыйная камісія Міністэрства культуры Беларусі.

Ажыначкі

На творчым небасхіле горада калек­тыў заззяў у 2016 годзе. Засна­вала яго вопытны педагог і высока­прафесійны музыкант Алена Зачук. Ідэю імя навеяў сацыяльны праект «Смак беларускай мовы». «Мы доўга разважалі, як лепш, гучней звацца. Аднойчы я ехала ў аўтобусе і ўбачыла па дарозе вялікі рэкламны білборд з выявай ажыны. Падумала, а чаму не? Скінула ў агульны чат. Маім юным спевакам прыйшлося даспадобы. Так і назваліся», – расказвае Алена Георгіеўна.

За шэсць гадоў працы гурт заваяваў больш за тры дзясяткі дыпломаў з творчых конкурсаў самага рознага ўзроўню. Пачэснае месца сярод іх займаюць крыштальныя зубры – узнагароды за першыя месцы на рэспубліканскім конкурсе «Юныя таленты Беларусі». Удзельнікі калектыву не толькі спяваюць аўтэнтычныя песні, але і граюць на музычных інструментах (беларускай дудзе, бубне, вялікім вясельным барабане, скрыпцы), танчаць, ведаюць традыцыйныя гульні і паказваюць народныя абрады. Матэрыял кіраўнік ашчадна збірае па энцыклапедычных даведніках, старых запісах, а калі ёсць час – самастойна выпраўляецца ў этнаграфічныя экспедыцыі. Кожны адноўлены абрад педагог метадычна раскладвае на састаўныя: «Вы, пэўна, заўважылі, што наш гурт вымаўляе беларускія словы па-іншаму. Гэта полацкі дыялект, які я вывучаю на працягу ўсёй сваёй прафесійнай дзейнасці». Дарэчы, Алена Зачук неаднаразова прымала ўдзел у рэспубліканскіх навукова-практычных канферэнцыях, майстар-класах па адраджэнню і зберажэнню народных традыцый.

Ажыначкі
На пытанне, як зацікавіць дзяцей народнай традыцыяй, Алена Георгіеўна адказвае:

Тут важна асоба настаўніка. Не толькі тое, як ён умее данесці матэрыял, але і як будуе адносіны ўнутры калектыву. Перад рэпетыцыяй мы можам абмяркоўваць з навучэнцамі іх настрой, частавацца гарбатай з цукеркамі, але ў час працы спуску няма нікому. Тэмп высокі, асіліць матэрыял могуць толькі адказныя дзеці. Народная традыцыя не даруе абыякавасці.

Сапраўднае этнічнае мастацтва адроз­ніваецца энергетычным напаўненнем. Па­глядзіце, як раней спявалі бабулі на вёсцы. Адна зацягнула, астатнія падхапілі, пачалі пакачвацца. У гэты момант вакол іх быццам узводзіцца крыштальны палац прыгожай, чыстай, правільнай энергетыкі. Гэта перадаецца слухачу. Ён адчувае сябе напоўненым.

Калі дзеці бяруць аўтэнтычны матэрыял, іх твары адухаўляюцца. Архаічная песня перадаецца з пакалення ў пакаленне па крыві, адгукаецца ў сэрцы. Таму яна неўміручая і такая родная кожнаму з нас.

Нэлі РАДЗЬКО

Год качества
Форум регионов
Славянский базар 2024
Июль 2022
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Июн   Авг »
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031
Лента новостей
Самые читаемые новости за неделю
18 и 19 апреля в Новополоцке будет перекрыто движение автотранспорта по «скоростной» в районе Диониса №9
Просмотры: 4442
График отключения горячей воды в Новополоцке в 2024году. Когда и в каких микрорайонах города пройдет?
Просмотры: 1499
Спасибо за службу, Крон! Любимец детворы и помощник сотрудников Новополоцкого отдела Департамента охраны покидает служебный пост
Просмотры: 932
В Полоцком госуниверситете имени Евфросинии Полоцкой прошел II Международный круглый стол «Забвению не подлежит»
Просмотры: 623
Галерея памяти
Подписка Купить газету .pdf
Афиша
Новополоцк LIVE