Погода в Новополоцке

12 Августа 2022

Пятница

Новополоцкая городская газета «Новополоцк сегодня»
выходит два раза в неделю объемом 24 полосы
(во вторник – 8 полос, в пятницу – 16).

Номера газеты печатаются в цветном виде.
Газета распространяется по подписке
и через киоски «Белсоюзпечати».

Учредители: Новополоцкий городской
исполнительный комитет, Новополоцкий
городской Совет депутатов.

Подробнее
О нас
Задать вопрос

Вы можете составить электронное обращение,
нажав на кнопку Задать вопрос.

Мы будем рады помочь Вам и ответить
на любые Ваши вопросы.

Восстановленный новополоцким мастером древний вид батлейки «Витебский Жлоб» включен в список нематериального культурного наследия

Бягучы месяц адзначыўся сенсацыйнай падзеяй у культурным жыцці нашага горада – 13 ліпеня рэканструяванаму наваполацкім майстрам тэатру ценяў «Віцебскі Жлоб» быў нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці нематэрыяльнай спадчыны Беларусі.

teatr tenej Vitebskij zhlob (4)

Унікальнасць гэтага тыпу батлейкі ў тым, што ён быў пашыраны менавіта на Віцебшчыне ў XVIII – XIX стагоддзях. Па форме нагадваў трохкупальную царкву, якая стаяла на адмысловай лаве і спалучала ў сабе статычную панараму з рухомым тэатрам ценяў. Рэпертуар вызначаўся выключнай рэлігійнасцю. Міс­тэрыі аб нараджэнні Хрыста паказваліся толькі два тыдні ў год – ад саміх Каляд да Хрышчэння. Нягледзячы на вялікую папулярнасць у народзе, ні воднага абразца гэтай цікавай культурнай з’явы да нашых дзён не захавалася. Апошні экземпляр з Ільінскай царквы знаходзіўся ў царкоўна-археалагічным музеі Мікалаеўскага сабора, што калісьці ўзвышаўся на плошчы Свабоды ў Віцебску. Потым яго перадалі ў краязнаўчы музей, які згарэў падчас Вялікай Айчыннай вайны.

Гісторыя з’яўлення

Упершыню сцэну з нерухомых фігур у XV стагоддзі паставіў італьянскі манах Францішак. Гэты стала пачаткам узнікнення містэ­рыяльна-рэлігійнага тэатра – бат­лейкі. Хутка яна распаўсюдзілася па ўсёй прагрэсіўнай Еўропе. Была вядома ў Польшчы і Украіне.

На беларускія землі батлейку прынеслі манахі. Гэта быў моцны інст­румент для распаў­сюджвання ідэй хрысціянства. «Раней не было радыё, тэлебачання. І вось раптам прыходзіў у мясцовасць такі Жлоб, дзе ўсё круціцца, свеціцца. Толькі прадстаўце сабе, якая гэта была чароўная з’ява!» – адзначае Андрэй Рэцікаў. Дарэчы, назва «жлоб» паходзіць ад прыстасавання для кармлення жывёл, якое, паводле рэлігійных паданняў, стала яслямі для народжанага Дзевай Марыяй немаўляці – Ісуса Хрыста. Гэтая сцэна і была цэнтральнай у такім відзе тэатра. Яна вызначалася статычнасцю, а верхняя і бакавыя модулі змяшчалі рухомыя кружэлкі: металічныя абручы з плоскімі фігуркамі, вырабленымі з кардону або бляхі.

У адной нішы месціўся сюжэт «Пакланенне валхвоў, якія нясуць золата, ладан і міру Божаму сыну», у другой – «Уцёкі святой сям’і ў Егіпет» (калі цар Ірад даў загад забіць усіх немаўлят), у трэцяй – расказ пра тое, як Ірад адпраўляецца з войскам у паход. Прадстаўленне адбывалася ў цемры. У рух фігуркі прыводзіла цяпло свячэй. Суправаджаў дзею расказ і хор «хрыстасловаў», які спяваў святочныя псалмы.

Цікава, што Жлоб быў пашыраны менавіта ў Віцебс­кай губерніі – арыял распаўсюдж­вання ўзыходзіў да Веліжа (сучасная тэрыторыя Расіі), Суража, Лепеля, Дзісны.

Вось як па ўспамінах апісваў гэтую з’яву сучаснік Е.Д. Ковенскі: «Да канца 70-х гадоў ХІХ ст. у Веліжы існаваў звычай хрыстаслаўлення.
З вячэрняга да ранішняга золку па месце хадзілі з жлобам і звяздою, спяваючы пад вокнамі дамоў асобныя гімны і псальмы. Пры аднастайнасці і нуднасці беднага забавамі тагачаснага жыцця з’яўленне сярод народнага змроку асветленага жлобу і звязды з натоўпам хрыстасловаў, якія рытуальна апавядалі спевамі і прамовамі аб бэтлеемскіх падзеях, лічылася тут сапраўды прыемным здарэннем».

Андрэй Рэцікаў упэўнены, што свой ценявы тэатр меў Полацкі іезуіцкі калегіум (зараз – Полацкі дзяржуніверсітэт), які ў той час быў цэнтрам адукацыі і асветы. «Установу заснаваў Іезуіцкі ордэн – заможнае і моцнае рэлігійнае аб’яднанне. Там на высокім узроўні вывучаліся дакладныя і пры­родазнаўчыя навукі. Батлейка як прагрэсіўная культурніцкая з’ява, што несла ідэі хрысціянства ў масы, не магла не цікавіць навукоўцаў», – выказвае меркаванне Андрэй Міхайлавіч.

З цягам часу Жлоб транс­фарміраваўся: з’явіліся рухомыя лялькі, пашырыліся сцэнкі. У XVIII стагоддзі з цэркваў і касцёлаў яна перайшла ў рукі рамеснікаў. Яны пачалі па-мастацку аздаб­ляць скрыню для прадстаўлення, дабаўляць народныя рысы ў характары герояў. У кожнай мясцовасці былі свае асаблівасці. Напрыклад, у «Віцебскім Жлобе» іўдзейскі цар Ірад едзе на фурмацы, што была распаўсюджана на Віцебшчыне ў XVIII стагоддзі, а святыя Марыя і Юзаф апрануты на манер тагачаснай моды.

Аднаўленне

Унікальнай тэатральнай з’явай кіраўнік «КапялюШа» зацікавіўся больш за 10 гадоў таму. Першую рэканструкцыю зрабіў на аснове даследаванняў беларускага этнографа Еўдакія Раманава, які ў 1889 годзе знайшоў экземпляр жлоба ў Суражы, апісаў яго і ў 1897 г. апублікаваў у сваёй кнізе «Беларусы». Адноўлены праз два стагоддзі экспанат новапалачанін прэзентаваў 19 студзеня 2016 года ў Віцебскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці, дзе тэатр захоўваецца па сённяшні дзень.

teatr tenej Vitebskij zhlob (12)

Аднавіць «Віцебскі Жлоб» узяўся наваполацкі майстар, кіраўнік народнага тэатра лялек «КапялюШ» Цэнтра рамёстваў і традыцыйнай культуры Андрэй Рэцікаў.

Другі варыянт майстар вы­рабіў ў 2017-м спецыяльна для Міжнароднага батлеечнага фес­тывалю «Нябёсы». Менавіта гэты экзэмпляр «пайшоў у народ» – аднавіў традыцыю гастраляваць. Пабываў на «Чароўным куфэрку» ў Любані і прадставіў Наваполацк на «Славянскім базары – 2022» у Віцебску.

Плённую працу новапалачаніна заўважылі – была атрымана згода мастацтвазнаўцаў на ўключэнне «Жлоба» ў спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны Беларусі. З гэтай нагоды знакаміты лялечнік стварыў трэці варыянт ценявога тэатра. Прэзентацыя адбылася на пасяджэнні рады Міністэрства культуры 13 ліпеня.

Праўда, на гэты раз майстар звярнуўся да энцыклапедычнага зборніка Інбелкульта за 1928 год. У ім ёсць артыкул этнографа Уладзіміра Краснянскага «Батлейка Віцебс­кага аддзялення Беларускага дзяржаўнага музея», дзе дакладна распісаны памеры і матэрыялы загінуўшага падчас вайны экспаната з Ільінскай царквы. Артыкул нават мае замалёўкі і фотаздымкі Жлоба. Гэта самая дасканалая яго копія на сённяшні дзень.

«Віцебскі Жлоб» – не проста ўнікальны тэатр, не памылюся, калі назаву яго культурным феноменам Беларусі. Нейкім незвычайным чынам ён можа ўздзейнічаць нават на сучаснага чалавека. Калі ў поўнай цемры запальваюцца свечы і фігуры пачынаюць круціцца ад іх цяпла, гурт зацягвае песні слаўлення, адбываецца сапраўдная магія. Гледачы сядзяць зачараваныя, як і стагоддзі таму», – адзначае Анд­рэй Рэцікаў.

Нэлі Радзько

фота аўтара

Год исторической памяти
Июль 2022
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Июн   Авг »
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031
Лента новостей
Самые читаемые новости за неделю
В Полоцком госуниверситете им. Евфросинии Полоцкой стали известны первые итоги приемной кампании по зачислению на бюджетную форму получения образования
Просмотры: 420
С рабочим визитом Новополоцк посетил Министр архитектуры и строительства Республики Беларусь Руслан Пархамович
Просмотры: 334
ПГУ возглавил новый ректор. Коллективу университета его представил Министр образования
Просмотры: 250
Повысить личную ответственность граждан за свою жизнь. Сотрудники Новополоцкого ОСВОД и представители МООП осматривают места купания новополочан
Просмотры: 203
Избиратель - депутат: открытый диалог
Галерея памяти
Наши проекты
Подписка Купить газету .pdf
Афиша
Новополоцк LIVE