В библиотеке им. В.Маяковского работает уникальная книжная выставка с закрытых фондов
Да 4 верасня ў зале мастацтваў цэнтральнай бібліятэкі імя У. Маякоўскага працуе ўнікальная кніжная выстава з закрытых фондаў чытальнай залы і сектара мастацтваў «Ад традыцый да духоўнага адраджэння».
Прадстаўленыя літаратурныя працы дазваляюць здзейсніць гістарычны экскурс у часы жыцця найвялікшых асветнікаў нашага краю: Еўфрасінні Полацкай і Сімяона Полацкага. А факсімільныя выданні Францыска Скарыны знаёмяць з багатай культурнай спадчынай знакамітага першадрукара.
Нэлі РАДЗЬКО