Погода в Новополоцке

19 Апреля 2024

Пятница

Новополоцкая городская газета «Новополоцк сегодня»
выходит два раза в неделю объемом 24 полосы
(во вторник – 8 полос, в пятницу – 16).

Номера газеты печатаются в цветном виде.
Газета распространяется по подписке
и через киоски «Белсоюзпечати».

Учредители: Новополоцкий городской
исполнительный комитет, Новополоцкий
городской Совет депутатов.

Подробнее
О нас
Задать вопрос

Вы можете составить электронное обращение,
нажав на кнопку Задать вопрос.

Мы будем рады помочь Вам и ответить
на любые Ваши вопросы.

Вместе мы – Беларусь! В Новополоцке широко отпраздновали День народного единства

У Наваполацку шырока адсвяткавалі Дзень народнага адзінства. Напрацягу тыдня ва ўстановах, на прадпрыемствах і ў арганізацыях праходзілі разнастайныя мерапрыемствы, прымеркаваныя да гэтай даты. Завяршыў марафон ініцыятыў урачысты канцэрт у гарадскім Цэнтры культуры, упрыгожваннем якога стала выступленне Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага заслужанага харэаграфічнага ансамбля «Харошкі».

koncert v chest' Dnja edinstva_Horoshki (29)

Файе ўстановы ўпрыгожылі мастацкімі дыванамі, выкананымі ў традыцыйнай беларускай манеры роспісу па тканіне, а каля ўвахода ў зал гралі музыканты.

Арганізатары канцэрта падрыхтавалі цікавы пралог з удзелам прадстаўнікоў з розных сфер дзейнасці.

koncert v chest' Dnja edinstva_Horoshki (9)

У любові да род­нага краю са сцэны прызнаваліся вайскоўцы і прамыслоўцы, вучнёўская і студэнцкая моладзь, лідары грамадскіх фарміраванняў. Свае таленты святу прыс­вячалі творчыя калектывы горада, а пераможцы конкурсу «Лепшая шматдзет­ная сям’я Наваполацка-2022» – Аляксандр і Наталля Мядзведзевы разам са сваімі дзецьмі чыталі вершы на роднай мове.

koncert v chest' Dnja edinstva_Horoshki (6)

З віншавальнай прамовай да гараджан звяр­нуўся член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусі, старшыня Наваполацкага гар­выканкама Дзмітрый Дзя­мідаў. У сваім выступленні ён адзначыў, што нягледзячы на невялікі тэрмін існавання, Дзень народнага адзінства знайшоў жывы водгук у сэрцах беларусаў.

Новапалачанам гэтая дата стала асабіста блізкай, бо Нафтаград узнік дзякуючы Усесаюзнай маладзёжнай будоўлі. Гісторыя нашага горада ўвабрала ў сябе шматкультурную спадчыну сваіх стваральнікаў, аб’яднала людзей розных нацыянальнасцей, стала яркім прыкладам добрасуседва і згоды. Дзмітрый Дзямідаў шчыра павіншаваў усіх прысутных са святам, падкрэсліў: «Будучыня залежыць ад нас саміх. Толькі працуючы ў адзіным ключы, разам, падтрымліваючы адзін аднога, мы дасягнем поспеху ў рэалізацыі планаў па паляпшэнню якасці жыцця людзей і даб’ёмся паступовага руху наперад».

0E8A2573

Са словамі духоўнай мудрасці са сцэны Цэнтра культуры да новапалачан звярнуўся епіскап Полацкі і Глыбоцкі Ігнацій. Уладыка нагадаў гараджанам пра гісторыю ўзнікнення Дня народнага адзінства, аб’яднанне заходніх і ўсходніх земляў Беларусі. Адзначыў важнасць гэтай падзеі для грамадства: «Кожны чалавек разумее, што, раз’ядноўваючы адзін аднаго, людзі прыходзяць да знішчэння. Аб’ядноўваючы – набываюць новую сілу. Сёння, мы глыбока асэнсоўваем самае важнае, што ёсць у народа – гэта адзінства поглядаў, веры і духу. У гэтым ёсць наша вялікая моц».

Нэлі Радзько
фота Алены Емяльянавай

Паглядзіце таксама:

ТОРЖЕСТВЕННОЕ СОБРАНИЕ И ПРАЗДНИЧНЫЙ КОНЦЕРТ В ЧЕСТЬ ДНЯ НАРОДНОГО ЕДИНСТВА ПРОШЛИ В ЦЕНТРЕ КУЛЬТУРЫ Г.НОВОПОЛОЦКА. ФОТОРЕПОРТАЖ

 

 

Год качества
Форум регионов
Славянский базар 2024
Сентябрь 2022
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Авг   Окт »
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930  
Лента новостей
Самые читаемые новости за неделю
18 и 19 апреля в Новополоцке будет перекрыто движение автотранспорта по «скоростной» в районе Диониса №9
Просмотры: 4540
График отключения горячей воды в Новополоцке в 2024году. Когда и в каких микрорайонах города пройдет?
Просмотры: 1623
В Полоцком госуниверситете имени Евфросинии Полоцкой прошел II Международный круглый стол «Забвению не подлежит»
Просмотры: 692
Разговор о важном. В Новополоцком горисполкоме состоялся семинар-совещание идеологического актива
Просмотры: 485
Галерея памяти
Подписка Купить газету .pdf
Афиша
Новополоцк LIVE