Новополочане побывали на Международном фестивале-конкурсе «ART-PANORAMA Россия-Беларусь» в Москве
Новапалачане пабывалі на Міжнародным фестывалі-конкурсе «Арт-Панарама Расія-Беларусь 2022» у Маскве.
Магчымасць прадэманстраваць свой талент, знайсці новых сяброў і пазнаёміцца з дастапомнасцямі расійскай сталіцы напярэдадні Новага года і Каляд стала цудоўным падарункам для больш чым 600 удзельнікаў з Беларусі, Расіі, Арменіі. Падчас паездкі дзеці паглядзелі ўпрыгожаную Маскву, наведалі музеі, ВДНГ, Маскварыўм.
Навучэнцы Дзіцячай мастацкай школы імя І.Ф. Хруцкага прадстаўлялі на конкурс творчыя жывапісныя кампазіцыі. Па яго выніках лаўрэатамі I ступені сталі Соф’я Шаўлюга, Анастасія Марозава, Марыя Баран, Лізавета Лапенка, Анастасія Кавалёва. Таксама вучні ДМШ прывезлі з Масквы чатыры дыпломы II ступені, шэсць дыпломаў III ступенi і кубак.
З перамогамі дадому павярнуліся і вучні дзіцячай школы мастацтваў №3 Аляксандра Аляксеева і Дыяна Шэлехава. Выхаванкі Эрнэсы Волкавай узялі два дыплома лаўрэатаў ІІІ ступені ў намінацыі «Інструментальнае выканальніцтва».
Нэлі Радзько