Погода в Новополоцке

4 Мая 2024

Суббота

Новополоцкая городская газета «Новополоцк сегодня»
выходит два раза в неделю объемом 24 полосы
(во вторник – 8 полос, в пятницу – 16).

Номера газеты печатаются в цветном виде.
Газета распространяется по подписке
и через киоски «Белсоюзпечати».

Учредители: Новополоцкий городской
исполнительный комитет, Новополоцкий
городской Совет депутатов.

Подробнее
О нас
Задать вопрос

Вы можете составить электронное обращение,
нажав на кнопку Задать вопрос.

Мы будем рады помочь Вам и ответить
на любые Ваши вопросы.

«На свята і ў будзень. Магія саломкі». В городском музее истории и культуры проходит выставка новополоцкого мастера по соломоплетению Нелли Радько

Ажурная лілея, кошыкі з кветкамі, навагоднія вяночкі, званочкі, ялінкі, панно, мініяцюрныя букецікі, паветраныя павукі, жаночыя абадкі, варыятыўныя капелюшы – і ўсё гэта з саломкі. Прыгажосць і разнапланавасць «беларускага золата», якое, дарэчы, цяпер мае статус нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА,  на сваёй выставе прадставіла наваполацкая майстрыха Нэлі Радзько.

соломоплетение (2)

Экспазіцыя адчынілася ў гарадскім музеі напярэдадні Каляд і атрымала назву «На свята і ў будзень. Магія саломкі». Прызнаюся, для мяне гэта падзея ў нейкім сэнсе асабовая. Справа ў тым, што з Нэлі Аляксандраўнай я пазнаёмілася ў далёкім 2006 годзе, калі, будучы васьмікласніцай прыйшла на яе заняткі ў Расонскі раённы Дом рамёстваў. Яшчэ тады ў блакітных вачах-азёрах маладой выкладчыцы можна было прачытаць: у мастацтве яна чалавек невыпадковы. Яе душа гарэла творчасцю, жаданнем зрабіць штосьці вартаснае, перадаць юнакам і дзяўчатам традыцыйнае рамяство беларусаў.

Праз 17 год мы сустрэліся зноў. За гэты час Нэлі пераехала ў малады горад над Дзвіной і ператварылася ў паспяховага майстра. Неаднаразова прадстаўляла Наваполацкі цэнтр рамёстваў і традыцыйнай культуры на шматлікіх рэгіянальных, абласных, рэспубліканскіх фестывальных пляцоўках, кірмашах, «Гарадах майстроў». Заваявала безліч узнагарод, сярод якіх першае месца на ІІІ-ім абласным свяце-конкурсе саломапляцення «Папараць-кветка», што праходзіў у межах Міжнароднага фестываля мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску-2010», гарадская прэмія за  высокія творчыя дасягненне ў сферы культуры і мастацтва «Прызнанне». Лепшы творы майстрыхі нават уключылі ў кнігі «Народныя майстры і мастакі Віцебшчыны» і «Народнае мастацтва Віцебскага Паазер’я», выдадзеныя Віцебскім абласным метадычным цэнтрам народнай творчасці.

соломоплетение (1)

соломоплетение (4)

соломоплетение (5)

У 2009-ым, Нэлі стварыла кветку-лілею – сімвал Наваполацка. Аўтарская распрацоўка стала брэндавым падарункам для прадстаўнічых дэлегацый. Яе ўручалі гасцям з Расіі, Кітая, Германіі. А ў 2019 годзе саломапляцельшчыца выканала галаўныя ўборы для вядучага калектыва Цэнтра культуры – вакальнай групы ўзорнага ансамбля танца і песні «Прыдзвінскія россыпы», які праслаўляе культуру нашага края на фестывалях па ўсёй краіне і далёка за яе межамі.

соломоплетение (3)

На выставе, што адкрылася ў гарадскім музеі, можна пабачыць лепшыя работы Нэлі Радзько апошніх гадоў. Большасць з іх выкананы сёлета. Гэта разнастайныя пано, кветкі, абрадавыя і ўтылітарныя рэчы, святочныя сувеніры. Цэнтральнае месца займае метровая кампазіцыя «Паўлін». На яе прыкладзе аўтар дэманструе разнастайнасць саламянай творчасці. Толькі хвост гэтай казачанай птушкі складаецца з 50 пляцёнак-«званочкаў».

птица из соломы

соломоплетение (8)

IMG_8449

соломоплетение (6)

Нароўні з традыцыйнымі формамі суседнічаюць мадэрновыя. Асаблівасць творчасці майстра – прага да наватарства. Для  большага падабенства з жывымі кветкамі Нэлі выкарыстоўвае адценні пафарбаванай саломкі, з ювелірнай далікатнасцю ўкрапляе ў жаночыя абадкі каляровыя атласныя стужкі, надае бляск лілеі з дапамогай пайетак.

Дапаўняюць экспазіцыю вырабы вучняў, з якімі майстрыха працавала ў межах міжнароднага праекта «Юныя рамеснікі – за захаванне і развіццё традыцыйных навыкаў праз трансгранічнае супрацоўніцтва паміж рэгіёнамі Латвіі, Літвы і Беларусі» з лістапада 2021-га па сакавік 2022 года.

IMG_8392

Дзяўчынкі завіталі на адкрыццё  выставы, выказалі шчырыя словы падзякі ў адрас настаўніцы. Што і нядзіўна. З’яўляючыся ўдзельнікам  шматлікіх выстаў народнай творчасці і ўладальніцай ганаровых дыпломаў, Нэлі Радзько сваёй галоўнай узнагародай лічыць дасягненні любімых вучняў. З клопатам і трапятаннем адносіцца да іх. Невыпадкова гавораць, што менавіта праз цёплыя чалавечыя адносіны ствараецца сапраўдная магія, магія мастацтва.

Наталля Харына
фота Алены Емяльянавай і Ганны Бальшаковай

Год качества
Форум регионов
Славянский базар 2024
Январь 2023
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Дек   Фев »
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031  
Лента новостей
Самые читаемые новости за неделю
В Новополоцке состоялось торжественное открытие путепровода №2 по улице Блохина
Просмотры: 3535
3 мая председатель Новополоцкого городского объединения профсоюзов Алеся Садовская проведет прямую линию
Просмотры: 1651
Как в Новополоцке отметят День Победы? Праздничная программа
Просмотры: 1130
Около 1000 участников со всей Беларуси собрало открытие мотосезона в Новополоцке и Полоцке
Просмотры: 1083
Галерея памяти
Подписка Купить газету .pdf
Афиша
Новополоцк LIVE