Лучшего знатока истории Новополоцка определили в финале интеллектуально-познавательного турнира «Берег левый – берег правый»
У гарадскім музеі прайшла фінальная гульня гарадскога інтэлектуальна-пазнавальнага турніру «Бераг левы, бераг правы», прымеркаваная да 65-годдзя г. Наваполацка і 85-годдзя Віцебскай вобласці.
За права звацца лепшымі напрацягу трох месяцаў спрачаліся 15 каманд з устаноў адукацыі горада.
У выніку паўфінальных гульняў вызначыліся тры фіналіста. У чацвер супернікі змагаліся паміж сабой у ведах па гісторыі горада, вобласці, краіны. У канцы гульні былі падведзены вынікі. Першае месца заваявала каманда «Інтэлект» з СШ №12, другое – «Белая Русь» з Наваполацкага музкаледжа, трэцяе «Прабел» з СШ №14.
У дадатковым раўндзе на лепшага знаўца гісторыі горада перамог навучэнец СШ №12 Арцём Вялюга.
Усім удзельнікам фіналу былі ўручаны дыпломы, памятныя статуэткі, салодкія прызы ад арганізатараў – гарадскіх фарміраванняў, грамадскіх аб’яднанняў «Беларускі фонд міру» і «Беларускі саюз жанчын». Пераможцы турніру атрымалі квіткі на наведванне атракцыёнаў у Парку культуры і адпачынку.
Нэлі Радзько
фота Віктара Арлова