Погода в Новополоцке

8 Сентября 2024

Воскресенье

Новополоцкая городская газета «Новополоцк сегодня»
выходит два раза в неделю объемом 24 полосы
(во вторник – 8 полос, в пятницу – 16).

Номера газеты печатаются в цветном виде.
Газета распространяется по подписке
и через киоски «Белсоюзпечати».

Учредители: Новополоцкий городской
исполнительный комитет, Новополоцкий
городской Совет депутатов.

Подробнее
О нас
Задать вопрос

Вы можете составить электронное обращение,
нажав на кнопку Задать вопрос.

Мы будем рады помочь Вам и ответить
на любые Ваши вопросы.

В Новополоцке прошла премьера спектакля «Как не выйти замуж»

Народны драматычны тэатр «Время» Цэнтра культуры г. Наваполацка парадаваў гараджан прэм’ерай камедыі па матывам п’есы рускага, ізраільскага пісьменніка Міхаіла Хейфіца «Як не выйсці замуж».

DSCF3808

DSCF3751

У цэнтры ўвагі новай пастаноўкі маці, якая перажывае за будучыню сваёй адзінокай дачкі (у ролі Марыя Валюшкіна) і ўсімі спосабамі намагаецца арганізаваць яе сямейнае шчасце. Дзеля гэтага гераіня Юліі Краснікавай нават гатова пайсці на розныя хітрыкі, але любімае дзіця ўпарта адстойвае сваю незалежнасць. Кожная спроба нешта выправіць прыводзіць да таго, што сітуацыя яшчэ больш выходзіць з-пад кантролю.

DSCF2764

DSCF2823

Прэм’ера атрымала шмат добрых водгукаў і прайшла пры поўным аншлаге. Таленавітая гульня акцёраў і юмарыстычныя сюжэтныя лініі прыйшліся даспадобы гледачам, а насычныя дыялогі многіх прымусілі задумацца…

DSCF2911

DSCF3050

DSCF3230

«Узяцца за адвечную тэму сямейных узаемаадносін мяне натхніла грамадскасць. Нярэдка бачу, як клапатлівыя бацькі намагаюцца задаць правільны, на іх погляд, накірунак лёсу сваім дзецям. Замест таго, каб прыслухацца да меркаванняў дачок ці сыноў, – гаворыць рэжысёр пастаноўкі Святлана Пуцыла. – Але я не чакала, што настолькі пападу ў сэрцы аўдыторыі. Пасля паказу людзі падыходзілі, дзякавалі. Гэта лепшая ўзнагарода за каласальную працу калектыва тэатра. Падрыхтоўка заняла 4,5 месяцы. Галоўным гераіням Марыі і Юліі давялося вывучыць кіламетры тэксту. Арганічна існаваць ў ролях артыстам дапамагалі прафесійныя саветы акцёра Маскоўскага драматычнага тэатра імя М. В. Гогаля Яўгена Пуцыла, што стаў дарадцай спектакля. Яркі вобраз у эпізодзе п’есы пра фальшывага кавалера маці выканаў Вячаслаў Хенскі, а пару закаханых выдатна ўвасобілі Сяргей Старавойтаў і Паліна Шуміла. Падзяку за дамамогу ў рэалізацыі пастаноўкі мне хацелася б выказаць адміністрацыі Цэнтра культуры і групе дэкаратаў установы. З рэквізітам нам таксама дапамагалі Крысціна Чыжэўская і Алена Купчанка».

DSCF3180

DSCF3387

DSCF3598

Дарэчы, гэта ўжо трэцяя буйная работа Святланы Пуцыла, як тэатральнага рэжысёра за год. І трэба адзначыць не меней удалая. Квіткі на прэм’еру былі раскуплены за некалькі дзён.

Нэлі Радзько

фота Віктара Арлова

Год качества
Реклама НАФТАН
Сентябрь 2023
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Авг   Окт »
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930  
Лента новостей
Самые читаемые новости за неделю
Программа мероприятий в Новополоцке, посвященных Дню народного единства и 85-летию воссоединения Западной Беларуси с БССР
Просмотры: 2129
В Год качества – к новым знаниям! Гимназия №2 г.Новополоцка распахнула свои двери для учащихся
Просмотры: 1918
В Новополоцке прошла презентация проекта «Карта учащегося»
Просмотры: 1331
В Новополоцке прошли торжественные линейки, приуроченные ко Дню знаний. Рассказываем о празднике в средней школе №3 им. В.В. Щербакова
Просмотры: 781
Галерея памяти
Подписка Купить газету .pdf
Афиша
Новополоцк LIVE