Погода в Новополоцке

30 Апреля 2024

Вторник

Новополоцкая городская газета «Новополоцк сегодня»
выходит два раза в неделю объемом 24 полосы
(во вторник – 8 полос, в пятницу – 16).

Номера газеты печатаются в цветном виде.
Газета распространяется по подписке
и через киоски «Белсоюзпечати».

Учредители: Новополоцкий городской
исполнительный комитет, Новополоцкий
городской Совет депутатов.

Подробнее
О нас
Задать вопрос

Вы можете составить электронное обращение,
нажав на кнопку Задать вопрос.

Мы будем рады помочь Вам и ответить
на любые Ваши вопросы.

В Новополоцке прошел праздник национальной культуры «Вераснёвая палітра – 2023». Фоторепортаж

У гарадскім парку ў мінулую суботу з шырокім размахам прайшло свята нацыянальнай культуры «Вераснёвая палітра – 2023», якое нягледзячы на пахмурнае надвор’е, сабрало шмат гасцей і аматараў беларускіх традыцый.

0E8A1010

Майстар-класы па стральбе з лука, фехтаванні, саломапляценні, набіванцы, абрадавай ляльцы, мастацкаму роспісу, фітабар, народныя танцы са скрыпкай і дудой, кірмаш рамеснікаў… Вялікае мноства тэматычных пляцовак традыцыйна прадставілі наваполацкія Цэнтр культуры, Цэнтр рамёстваў і традыцыйнай культуры, а таксама многія іншыя госці мерапрыемства.

0E8A0744

0E8A0774

0E8A0764

0E8A0857

Так, Віцебскі народны клуб гістарычнай рэканструкцыі «Vargentorn», які ўпершыню прыняў удзел у свяце, вельмі цікава адлюстраваў традыцыйныя рамёствы IX – XI стагоддзяў. А прадстаўнікі тэатра гістарычнага касцюма «Полацкі звяз» прыплылі к месцу галоўнага дзеяння на караблі вікінгаў – дракары.

0E8A0825

0E8A0928

0E8A0851

Клуб сярэднявяковай рэканструкцыі «Чорны война» Цэнтра рамёстваў прадставіў традыцыйную беларускую кухню: дранікі, полеўку, ушку, тушаную бульбу, фітабар с травяным чаем і глінтвейнам. Усе стравы гатавалі на вуліцы, што дадала асаблівы каларыт святу.

0E8A0739

0E8A0899

0E8A0977

Гледачоў канцэртнай праграмы прывітаў кіраўнік народнага тэатра лялек «КапялюШ» Андрэй Рэцікаў з казачнай пастаноўкай. Прадоўжыў выступленне фальклорны клуб «Vargan», які арганізаваў цэлую пляцоўку народных танцаў пад жывую музыку з выкарыстаннем беларускіх інструментаў. Аўтэнтычнымі народнымі песнямі гасцей парадавалі наваполацкія творчыя калектывы «Княжыч», «Кола», «Вербіца», «Камарыкі», «Сузор’е», а таксама вучаніцы сярэдняй школы №7, якія прадставілі нумар з акарынай і бубнам.

0E8A0994

0E8A1154

0E8A1062

0E8A1117

Восеньская сустрэча, прысвечаная вялікаму земляробчаму святу ўраджая Багач, была прасякнута фальклорнымі матывамі, духам гісторыі і традыцый. 

0E8A0802

0E8A0872

0E8A0752

0E8A0882

Наталля Харына

фота Віктара Арлова

 

Год качества
Форум регионов
Славянский базар 2024
Октябрь 2023
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Сен   Ноя »
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031  
Лента новостей
Самые читаемые новости за неделю
Лауреат почетного звания «Человек года Новополоцка» Дарья Яцкевич: «Лидер – это ответственность»
Просмотры: 3168
Праздничная программа мероприятий на 1 Мая в Новополоцке
Просмотры: 1424
Устанавливается местонахождение без вести пропавшего Виталия Петровского
Просмотры: 1008
Новополоцк на выставке «Отдых – 2024»
Просмотры: 858
Галерея памяти
Подписка Купить газету .pdf
Афиша
Новополоцк LIVE