Сотрудники музея истории и культуры г.Новополоцка стали гостями популярной передачи «Вечерний Витебск»
Супрацоўнікі музея гісторыі і культуры сталі гасцямі папулярнай перадачы «Вячэрнi Віцебск» на абласным тэлеканале.
Нагодай для сустрэчы паслужылі юбілеі ўстановы і Наваполацка. Спачатку вядучыя Сяргей Маркаў і Іван Паючэнка пазнаёмілі гледачоў з каляровым фотальбомам да 65-годдзя Нафтаграда, у якім знайшлі адлюстраванне галоўныя этапы вялікай камсамольскай будоўлі на другім беразе Дзвіны.
Дырэктар музея Уладзімір Бяляеў адзначыў, што падрыхтоўка спецыяльнага кніжнага выдання вялася вельмі карпатліва, дапамогу ў рэалізацыі ініцыятывы аказалі разнастайныя гарадскія службы, газета «Наваполацк сёння», БЕЛТА. Распавёў Уладзімір Яўгенавіч і пра турыстычны патэнцыял нашага краю, а таксама брэндавыя, новыя культурна-асветніцкія праекты музея.
Сакрэтамі, як арганізуецца навукова-даследчая праца, збіраюцца экспанаты, напаўняюцца фондавыя калекцыі, падзялілася старэйшы навуковы супрацоўнік Алена Сцепчанка. А малодшы навуковы супрацоўнік Аляксандр Клімята расказаў пра інтэлектуальныя турніры для моладзі, шматлікія цікавыя акцыі для прыцягнення наведвальнікаў.
Паглядзець запіс тэлеперадачы можна на афіцыйнай старонцы музея УКантакце.
Нэлі Радзько