Погода в Новополоцке

28 Апреля 2024

Воскресенье

Новополоцкая городская газета «Новополоцк сегодня»
выходит два раза в неделю объемом 24 полосы
(во вторник – 8 полос, в пятницу – 16).

Номера газеты печатаются в цветном виде.
Газета распространяется по подписке
и через киоски «Белсоюзпечати».

Учредители: Новополоцкий городской
исполнительный комитет, Новополоцкий
городской Совет депутатов.

Подробнее
О нас
Задать вопрос

Вы можете составить электронное обращение,
нажав на кнопку Задать вопрос.

Мы будем рады помочь Вам и ответить
на любые Ваши вопросы.

Фестиваль народных обрядов «Дабрафэст» прошел в ДК ОАО «Нафтан»

Пасля доўгага перапынку на сцэну Палаца культуры ААТ «Нафтан» вярнуўся фестываль народнага абраду «Дабрафэст-2023». На адметнай культурнай падзеі пабывалі і карэспандэнты «НС».

Сустракалі гасцей мерапрыемства смачнымі пачастункамі ды вясёлымі песнямі. На першым паверсе ўстановы размясцілася тэматычная фотазона, а каля ўваходу ў актавую залу – кірмаш дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ад майстроў Цэнтра рамёстваў і традыцыйнай культуры. Тут жа праходзіла дабрачынная акцыя «Дрэва дабрыні».

Гаспадар і гаспадыня «Дабрафэсту», у ролі якіх выступілі Андрэй Рэцікаў і Людміла Шубіна, знаёмілі гледачоў з народнымі традыцыямі, а працаўнікі і ветэраны ААТ «Нафтан» і завода «Палімір» ярка ўвасаблялі іх сваіх творчых нумарах. Напрыклад, савет ветэранаў нафтаперапрацоўчага гі­ганта выбраў найменш распаўсюджаны абрад «Капусткі». Зараз абывацелю прасцей набыць ужо гатовую страву ў краме, а даўней нашы продкі суправаджалі працэс ферментавання капусты фальклорнымі песнямі. Кожнае дзеянне мела адмысловы сэнс.

дабрафэст (1)

дабрафэст (2)

Не менш цікавую пастаноўку пад назвай «Драць зайца» прадставілі ветэраны вытворчага прадпрыемства поліэтылена і валокнаў. Заяц у дадзеным выпадку – умоўнае абазначэнне свата на вяселлі. Раней у беларускіх вёсках мясцовыя жыхары перакрывалі дарогу маладым і патрабавалі выкуп. Лічылася, што чым больш аднавяскоўцы збяруць даніны, тым больш трывалым будзе шлюб.

дабрафэст (3)

дабрафэст (4)

Супрацоўнікі цэнтральнай лабараторыі ААТ «Нафтан» звярнуліся да тэмы «Калядных варожбаў», а цэха №12 павесялілі гледачоў сваёй трактоўкай абрада «Цыганы». Але сапраўдную любоў глядацкай аўдыторыі заваявалі працаўнікі цэха №18, якія рэканструявалі любімую не адным пакаленнем беларусаў «Жаніцьбу Цярэшкі». Гістарычны сэнс дзеі заключаецца ў тым, каб маладыя маглі прыгледзіць сабе нявесту ці жаніха. Да размеркавання пар падыходзілі вельмі адказна. Падрых­тоўка ішла некалькі тыдняў, а як усё было зладжана, юнакі і дзяўчаты збіраліся ў адной хаце. Усё мерапрыемства складалася з пяці частак, кожная з якіх мусіла праз гульні і танцы пазнаёміць удзельнікаў бліжэй, даць ім магчымасць адчуць сябе пабраўшыміся шлюбам. Умоўныя маці і бацька, якіх таксама абіралі загаддзя, паслядоўна «жа­нілі» маладых пад народныя спевы, музыку баяніста, танцы «Лявоніха» ды «Полька».

Трэба адзначыць, што ўсе самадзейныя артысты ігралі свае ролі шчыра і таленавіта. Таму члены журы не скупіліся на добрыя словы і ўзнагароды – кожны творчы калектыў атрымаў асабістую намінацыю. Гран-пры заваяваў аб’яднаны гурт работнікаў завода «Палімір», які ператварыў старадаўні абрад Каляды ў яркае сучаснае шоў. Як расказала куратар пастаноўкі, метадыст ПК ААТ «Нафтан» Алена Мешчаракова падрыхтоўка ішла некалькі тыдняў.

дабрафэст (6)

У фестывальны рух «Дабрафэсту» я ўключылася апошняя. Мне пашанцавала ажывіць на сцэне палаца самую масавую і любімую ў народзе традыцыю – калядавання. Але ператварыць працаўнікоў завода ў творцаў аказалася нялёгкай задачай. Першую рэпетыцыю мы прыглядаліся адзін да аднога. Затое потым пачалі працаваць на поўную моц. Збіраліся кожны дзень. Нават выходныя не прапускалі. Мае вучні аказаліся вельмі паслухмянымі, адказнымі і таленавітымі. Дзякуючы іх упартасці ў нас атрымаўся такі файны нумар. Хочацца кожнаму сказаць шчырае дзякуй за шчасце пражыць пастаноўку разам. Гэта было няпроста, але вельмі цікава.

Арганізатары спа­дзяюц­ца, што праект будзе радаваць гараджан штогод.

Нэлі Радзько

Фота аўтара і Віктара Арлова

 

Год качества
Форум регионов
Славянский базар 2024
Ноябрь 2023
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Окт   Дек »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930  
Лента новостей
Самые читаемые новости за неделю
Глава государства дал согласие на назначение председателем Новополоцкого горисполкома Бурмистрова Игоря Павловича
Просмотры: 3166
Лауреат почетного звания «Человек года Новополоцка» Дарья Яцкевич: «Лидер – это ответственность»
Просмотры: 3159
Праздничная программа мероприятий на 1 Мая в Новополоцке
Просмотры: 1349
Устанавливается местонахождение без вести пропавшего Виталия Петровского
Просмотры: 999
Галерея памяти
Подписка Купить газету .pdf
Афиша
Новополоцк LIVE