Творческие коллективы Дворца детей и молодежи г.Новополоцка выступили с отчетным концертом. ФОТОРЕПОРТАЖ
Творчыя калектывы Палаца дзяцей і моладзі парадавалі гараджан вялікім выніковым канцэртам. Свае рознабаковыя таленты на сцэне ўстановы прадэманстравалі каля 200 юных артыстаў.
Адкрывалі праграму самыя маленькія навучэнцы аб’яднанняў па інтарэсах палаца. Вясёлкай інструментальнага мастацтва вусны гледачоў расквецілі пачынаючыя музыканты. Лірычнага настрою дадаў патрыятычны блок, прысвечаны 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Яркасцю нумароў парадавалі выступленні дзяцей пад агульнай назвай «Танцуем, спяваем, ствараем», а завяршыла творчы марафон сумеснае выкананне знакамітай песні «Мільён галасоў».
Імпэт мерапрыемству задавалі вядучыя – удзельнікі тэатра мініяцюр «Усмешка». Не абышлося і без прыемных сюрпрызаў – тры выпускніка ПДМ Арцём Саветнікаў, Аляксандра Васілевіч і Міліана Мацкевіч атрымалі лісты падзякі за шматгадовую дзейнасць на культурным небасхіле Наваполацка.
Як адзначыла загадчык аддзела музычна-харэаграфічнай творчасці ПДМ Святлана Арцёменка, традыцыя узнагароджваць навучэнцаў, якія больш за 10 гадоў наведваюць калектывы ўстановы, мае глыбокія карані: «Нашыя зорачкі ўпрыгожваюць шматлікія гарадскія мерапрыемствы. Да выніковага канцэрта аб’яднанні плённа гатаваліся напрацягу некалькіх месяцаў, таму сённяшні канцэрт стаў амаль цалкам прэм’ерным. Гэтыя нумары абавязкова ўвойдуць у рэпертуар палаца ў новым сезоне».
Нэлі Радзько
Фотарэпартаж Віктара Арлова