Новополоцкий музколледж выпустил 37 молодых специалистов, 8 из них закончили учреждение с «красным» дипломом
Урачыстая цырымонія прайшла на мінулым тыдні. Цёплыя словы падтрымкі і пажаданні поспехаў музыкантам адрасавалі куратары, выкладчыкі, намеснік дырэктара і, канешне, кіраўнік каледжа Наталля Молісава.
У хуткім часе выпускнікоў чакае новы жыццёвы этап. Кагосьці – экзаменацыйныя выпрабаванні, а некага – першае месца працы. Сёлета маладыя
спецыялісты папоўняць установы культуры Віцебска, Полацка, Оршы, Лепеля, Пастаў, Міёр, Расон і іншых населеных пунктаў. Шасцёра лепшых наву-
чэнцаў – лаўрэатаў рэспубліканскіх творчых конкурсаў – мяркуюць стаць студэнтамі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. А Мікіта Крачкоўскі, які напрацягу чатырох гадоў навучання выступаў у складзе знакамітага наваполацкага калектыва «Свая ігра» пад кіраўніцтвам Леаніда Маліноўскага, ужо залічаны ў склад ваеннага аркестра сталіцы.
Нэлi Радзько