«Подари музею экспонат». Новополочан приглашают поучаствовать в благотворительной акции
У СШ № 2 імя Я. А. Трапезнікавай праходзіць дабрачынная акцыя «Падары музею экспанат». Паўдзельнічаць у ёй запрашаюць усіх жыхароў горада.
Прыносіць можна традыцыйныя прадметы побыту нашых продкаў: старадаўнія гліняныя гаршкі, калаўроты, чыгункі, будаўнічыя матэрыялы, прылады працы, вышыванкі, рушнікі, кошыкі, ліхтарыкі, мэблю і інш. У хуткім часе яны ўпрыгожаць экспазіцыю «Хата бацькоў», якую плануюць адкрыць у наступным годзе.
Ініцыятыва стварэння новага музея належыць настаўніцы гісторыі Ксеніі Антонавай: «Беларуская народная культура вельмі багатая і цікавая. Разам мы можам яе захаваць і перадаць нашчадкам».
Падрабязнасці па тэлефоне: 75-87-10.
Нэлі Радзько
Фота аўтара