Новополоцк присоединился к республиканской акции «Библионочь-2025»
Наваполацк далучыўся да рэспубліканскай культурна-асветніцкай акцыі «Бібліяноч-2025».
Сёлета яна была прысвечана 80-годдзю Вялікай Перамогі. Гасцей вечара чакалі разнастайныя тэматычныя пляцоўкі з конкурсамі, віктарынамі, майстар-класамі. На выставе рарытэтных экспанатаў можна было пазнаёміцца з важнымі падзеямі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, а ў чытальнай зале – праверыць свае веды з дапамогай настольных інтэлектуальных гульняў або стварыць паштоўку з выявай голуба міру. Для самых актыўных удзельнікаў супрацоўнікі ЦБС
распрацавалі квэст, дзе ўсе жадаючыя маглі паспрабаваць сябе ў ролі салдата ці праспяваць песню каля імправізаванага вогнішча.
У рамках «Бібліяночы» адбылося адкрыццё экспазіцыі плакатаў, створаных пісьменнікамі і мастакамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. У хуткім часе гэты праект будзе прадстаўлены ў Віцебску, а пасля размесціцца ў цэнтральнай бібліятэцы імя У. Маякоўскага.
Нэлі Радзько