Образцовый театр моды «Топ-Топ» Центра культуры завоевал диплом лауреата ІІ степени областного фестиваля льна «Поле кветак»
Узорны тэатр моды «Топ-Топ» Цэнтра культуры заваяваў дыплом лаўрэата ІІ ступені абласнога фестывалю льну «Поле кветак» (г. Орша).
Сёлетні фэст стаў рэкордным па колькасці гасцей. Больш за 30 тысяч наведвальнікаў на працягу двух дзён радавала насычаная праграма: арт-пляцоўкі, майстар-класы, дэфіле, выставы народнай творчасці і, безумоўна, шмат добрай музыкі. На «Поле кветак» завіталі зоркі соцсетак і папулярныя спевакі. Культурная падзея аб’яднала традыцыі і сучаснасць, чым зноў даказала, што лён – не проста расліна, а частка беларускай культуры.
Новапалачане выступілі ў фэшн-паказе з калекцыяй «Клашар дэ люкс». На яе стварэнне «Топ-Топ» натхнілі французскія матывы. Як расказала кіраўнік калектыву Вікторыя Патульская, касцюмы пашыты ў тэхніцы «пэчворк» з выкарыстаннем разнастайных па фактуры матэрыялаў (у тым ліку льну). Сукенкі і жакеты арганічна дапоўнілі варыятыўныя капелюшы. Арыгінальныя знаходкі камплектаў адзення аздобіла яркае дэфіле. Удзел у паказе прынялі 15 юных модніц. Аршанскі ваяж стаў своеасаблівай рэпетыцыяй перад выступленнем на Міжнародным фестывалі мастацтваў «Славянскі базар», які хутка адбудзецца ў паўночнай сталіцы нашай краіны – горадзе Віцебску.
Нэлі Радьзко