В Детской художественной школе им. И.Ф.Хруцкого открылась выставка Анастасии Синдревич
Таленавіты жывапісец і графік, лаўрэат прэстыжных міжнародных конкурсаў, паспяховая студэнтка 4-га курса Санкт-Пецярбургскай дзяржаўнай мастацка-прамысловай акадэміі імя А. Л. Штыгліца Анастасія Сіндрэвіч адкрыла персанальную выставу ў Наваполацку.
Работы сваёй зорнай выпускніцы гасцінна прыняла Дзіцячая мастацкая школа імя І. Ф. Хруцкага, дзе рос і гартаваўся талент дзяўчыны. Менавіта ў гэтай установе пад непасрэдным кіраўніцтвам Ірыны Башун Анастасія зрабіла свае першыя крокі ў вялікі свет жывапісу. Яна адказна ставілася да ўсіх вучэбных заданняў, глыбока пранікаючы ў іх сутнасць, вяла дзённік з замалёўкамі. З цікаўнасцю старалася асвоіць розныя тэхнікі выяўленчага мастацтва і фарміравала свой індывідуальны почырк. Зараз новапалачанка навучаецца па спецыяльнасці «рэстаўрацыя алейнага жывапісу». Свае лепшыя акадэмічныя і аўтарскія работы мастачка прадставіла на новай экспазіцыі «Вектар творчасці». Убачыць яе можна да канца красавіка.

У мінулую сераду студэнтка Санкт-Пецярбургскай акадэміі правяла для вучняў ДМШ імя І. Ф. Хруцкага майстар-клас, падчас якога паказала этапы стварэння сваіх карцін.
Нэлі Радзько
Прогноз на 2 недели

