Повод для гордости: новополочане награждены на итоговой коллегии управления культуры Витебского облисполкома
Выніковае пасяджэнне калегіі ўпраўлення культуры Віцебскага аблвыканкама надала нагоды для гонару наваполацкай сферы культуры.
Месцам сустрэчы прадстаўнікоў галіны мастацтва з усёй вобласці стаў аграгарадок Чашнікі, а галоўнай тэмай пасяджэння – вынікі працы за 2025 год. Адкрываючы мерапрыемства, намеснік старшыні Віцебскага аблвыканкама Вячаслаў Дурноў падкрэсліў, што дзейнасць супрацоўнікаў культуры – гэта ў першую чаргу выхаванне грамадства. І тут трэба максімальна выкарыстоўваць творчы патэнцыял моладзі. Прафарыентацыйная работа з юным пакаленнем дазволіць вырашыць кадравае пытанне ў будучым. Таксама Вячаслаў Віктаравіч акцэнтаваў увагу прысутных на перспектыўных задачах, якія патрабуюць больш упартых намаганняў. Сярод іх – выкананне паказчыкаў праграм, прыцягненне спонсарскай дапамогі, работа па захаванні гісторыка-культурнай спадчыны.
Яркім аздабленнем сустрэчы стала маштабная экспазіцыя дасягненняў паўночнага рэгіёна і ўрачыстая цырымонія ўзнагароджвання. Новапалачане не аднойчы паднімаліся на сцэну. Граматай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь была адзначана дырэктар Наваполацкага музычнага каледжа Наталля Молісава, а ганаровымі граматамі ўпраўлення культуры Віцебскага аблвыканкама – выкладчыкі НДМК Аляксандр Кандрацюк (кіраўнік аркестра баянаў і акардэонаў) і Леанід Маліноўскі (кіраўнік інструментальнага ансамбля «Свая ігра»). Дырэктар дзіцячай школы мастацтваў №1 Наталля Серакова пад апладысменты зала прымала сертыфікат аб афіцыйным наданні статуса «ўзорны» дзіцячаму хору «Мажорыкі».
А настаўніца ДШМ №1 Святлана Тофарава і загадчыца аддзела фарміравання бібліятэчнага фонда Цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы Вольга Танкашкур атрымалі заслужаныя ўзнагароды ў родным горадзе – іх уручылі падчас выніковага пасяджэння наваполацкай сферы культуры на мінулым тыдні.
Нэлі Радзько
Фото chashnikinews.by
Прогноз на 2 недели



