Погода в Новополоцке

13 Июня 2026

Суббота

Новополоцкая городская газета «Новополоцк сегодня»
выходит два раза в неделю объемом 24 полосы
(во вторник – 8 полос, в пятницу – 16).

Номера газеты печатаются в цветном виде.
Газета распространяется по подписке
и через киоски «Белсоюзпечати».

Учредители: Новополоцкий городской
исполнительный комитет, Новополоцкий
городской Совет депутатов.

Подробнее
О нас
Задать вопрос

Вы можете составить электронное обращение,
нажав на кнопку Задать вопрос.

Мы будем рады помочь Вам и ответить
на любые Ваши вопросы.

Дзіцячая бібліятэка імя А. Пушкіна далучылася да рэспубліканскай ініцыятывы «Кожная пятніца – роднае, сваё»

Установа прапана­вала наведваль­нікам дзіцячай паліклінікі літара­турны медыяпраект «Беларуская чытанка». Ён спалучае сучасныя магчымасці тэхнікі і Інтэрнета, анімацыю, тэатралізацыю, класіч­нае ўспрыманне друкаванай кнігі як каштоўнасці.

0E8A6393

З 10 красавіка кожную пятніцу маленькія новапалачане, чакаючы прыём у доктара, маюць магчымасць пазнаёміцца з якаснымі творамі беларускай дзіцячай літаратуры, палюбавацца прыгажосцю роднага краю і паслухаць разам з бацькамі творы на мілагучнай мове, якія будуць трансліравацца на другім паверсе медустановы.

0E8A6416

Праект «Беларуская чытанка» існуе ўжо пяць гадоў. У ім бібліятэкары чытаюць творы, якія суправаджаюцца адпаведнымі ілюстрацыямі для лепшага ўспрымання і разу­мення маленькімі слухачамі. Гатовы медыяпрадукт распаўсюджваецца ў віртуальным асяроддзі: на сайце ЦБС і ў сацыяльнай сетцы УКантакце, а зараз яшчэ і на экране дзіцячай паліклінікі.

Супрацоўнікі бібліятэк са шкадаваннем вымушаны прызнаць, што сёння беларуская мова стала для падрастаючага пакалення амаль замежнай. У рамках школьнай праграмы дзяўчынкі і хлопчыкі, як правіла, вывучаюць граматыку, арфаграфію, сінтаксіс, у той час як маўленчыя навыкі так і застаюцца для іх малазасвоенымі. Таму неабходна, каб дзеці часцей слухалі, разумелі, ведалі родную мову, каб валодалі правільным беларускім вымаўленнем, – адзначыла загадчыца дзіцячай бібліятэкі імя А. Пушкіна Таццяна Варанец.

0E8A6426

Арганізатары акцыі запрашаюць усіх пазнаёміцца з творамі, падрыхтаванымі для праекта, і наведаць чытальную ўстанову па адрасе: вул. Юбілейная, 1, дзе юным новапалачанам прапануюць цікавыя прыгоды, захап­ляльныя гісторыі і новыя знаёмствы разам з героямі кніг лепшых беларускіх аўтараў.

Сваімі ўражаннямі пра ўбачанае можна падзяліцца ў сацыяльных сетках з хэштэгам #ДзеньРоднагаСвайго.

Наталля МАТУЛЕЎСКАЯ
фота Віктара Арлова

Колонка редактора
Апрель 2026
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Мар   Май »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930  
Лента новостей
Самые читаемые новости за неделю
Председатель Новополоцкого горисполкома Игорь Бурмистров провел выездной прием граждан в ЖЭС-3
Просмотры: 1392
Поступление без экзаменов, целевые места и сюрприз для медалистов: что ждет абитуриентов ПГУ в 2026-м
Просмотры: 1120
В Новополоцке в парке за СШ №4 установили топиарные фигуры
Просмотры: 1042
Масштабно и впечатляюще: главное праздничное шествие Новополоцка в нашем фоторепортаже
Просмотры: 1022
Галерея памяти
Подписка Купить газету .pdf
Афиша
Новополоцк LIVE