Погода в Новополоцке

28 Апреля 2026

Вторник

Новополоцкая городская газета «Новополоцк сегодня»
выходит два раза в неделю объемом 24 полосы
(во вторник – 8 полос, в пятницу – 16).

Номера газеты печатаются в цветном виде.
Газета распространяется по подписке
и через киоски «Белсоюзпечати».

Учредители: Новополоцкий городской
исполнительный комитет, Новополоцкий
городской Совет депутатов.

Подробнее
О нас
Задать вопрос

Вы можете составить электронное обращение,
нажав на кнопку Задать вопрос.

Мы будем рады помочь Вам и ответить
на любые Ваши вопросы.

На площадке возле Центра ремесел и традиционной культуры г.Новополоцка прошел праздник «Гуканне вясны»

Музыка, гульні, майстар-класы, тэатр лялек і танцы пад гармонік. У мінулую надзелю каля Цэнтра рамёстваў і традыцыйнай культуры разгарнулася свята беларускага народнага каляндара Гуканне вясны.

Спецыялісты ЦРіТК пад­рыхтавалі для гара­джан насычаную праграму. Вядучая мерапрыемства – метадыст па народных рамёствах Кацярына Усовіч расказала прысутным гісторыю абраду, звязанага з адраджэннем квецені, набліжэннем цяпла. У розных куточках Беларусі гукаць вясну пачыналі ў свой час. Абрад не меў канкрэтнай даты, аднак зрабіць гэта стараліся да Даб­равешчання. Адмысловым сім­валам свята былі жаўрукі. Іх выявы і прапанавалі зрабіць гасцям на майстар-класе. Тэкстыльных птушачак сабралі разам і пад працяглае «гу-у-у» падкідвалі на вялікай хустцы.

1

7

27

Каб хутчэй абудзіць зямлю ад халоднага надвор’я, арга­нізатары запрасілі гараджан у карагод каля імпра­візаванага «Дрэва жыцця», якое загаддзя ўпры­гожылі стужкамі-пажаданнямі. Пад сакавіты вакал гурта архаічных спе­ваў «Княжыч» новапалачане весела танцавалі і ўдзельнічалі ў стара­даўніх бела­рускіх забавах «Што й па ель­нічку», «Проса», «Гары-гары ясна», «Іванька». У перапынках набывалі
сувеніры ручной работы клуба майстроў «Прамень», частаваліся хатнім печывам і духмянай гарбатай з самавара. Дарэчы, спецыяльна для гасцей працаўнікі цэнтра выпеклі больш за паўсотню прыгожых здобных «жаўрукоў».

Свята народнага календара Гуканне вясны распачало цыкл фестываляў сямейнага адпачынку, якія па нядзелях будуць праводзіцца ў парку культуры і адпачынку горада. Яркім акцэнтам мера­прыемства стаў паказ інтэр­медый ад тэатра лялек «КапялюШ». Невялікія камічныя п’есы даносілі да кожнага жывую беларускую мову, на якой калісьці размаўлялі нашы прабабулі і прадзядулі.

Алла з унучкай Сафіяй:

Ала з унучкай Сафіяй

– Намагаемся не прапускаць мерапрыемствы цэнтра. Сёння прыйшлі амаль што ўсёй сям’ёй. Свята падарыла шмат доб­рых уражанняў. Усё спадабалася. Асабліва майстар-клас для дзяцей, падчас якога ўнучка даведалася пра сакральнае значэння птушак ў жыцці беларускіх сялян. Дзякуй спецыялістам ЦРіТК за такую магчымасць.

Святлана і Галіна:

Святлана і Галіна

– Мы даўнія прыхільніцы дзейнасці ЦРіТК. Раней нават наведвалі клуб па лапікавым шыцці «Колеры». Сёння ў маці дзень нара­джэння. Ёй споўнілася 77 га­доў. Святкаваць пачалі з мерапрыемства ў цэнтры. Ат­рымалі шмат станоўчых эмоцый.

Ганна:

Ганна2

– Я культуролаг па спецыяльнасці, таму мне блізка мастацтва ва ўсіх яго праяўленнях. Такія святы якраз і дапамагаюць перажыць сапраўдныя эмоцыі ад фальклорных традыцый, адчуць багацце роднай мовы, хараство аўтэнтычнай песні.

Нэлі Радзько

Фота аўтара

 

 

Апрель 2026
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Мар    
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930  
Лента новостей
Самые читаемые новости за неделю
К концу года на месте Полоцкого молочного комбината будет новый завод
Просмотры: 7222
Житель Новополоцка выиграл 100 000 рублей в игре «Удача в придачу!»
Просмотры: 3331
ОГИМ Новополоцка информирует о переносе рабочего дня 2 мая
Просмотры: 2965
Председатель горисполкома Игорь Бурмистров посетил ООО «Научно-производственное объединение «ПроектКонцепт ПРО»
Просмотры: 2755
Галерея памяти
Подписка Купить газету .pdf
Афиша
Новополоцк LIVE