Погода в Новополоцке

3 Сентября 2026

Четверг

Новополоцкая городская газета «Новополоцк сегодня»
выходит два раза в неделю объемом 24 полосы
(во вторник – 8 полос, в пятницу – 16).

Номера газеты печатаются в цветном виде.
Газета распространяется по подписке
и через киоски «Белсоюзпечати».

Учредители: Новополоцкий городской
исполнительный комитет, Новополоцкий
городской Совет депутатов.

Подробнее
О нас
Задать вопрос

Вы можете составить электронное обращение,
нажав на кнопку Задать вопрос.

Мы будем рады помочь Вам и ответить
на любые Ваши вопросы.

Віцебскія рарытэты ў Касцюковічах. Як будзе прастаўлена Віцебшчына ў сталіцы літаратурнага свята?

Літаратары, бібліятэкары, журналісты, народныя майстры, прадстаўнікі дзяржаўных органаў і сферы культуры рыхтуюцца годна прадставіць паўночны рэгіён на XXXIII свяце Дней беларускага пісьменства, якое пройдзе 5-6 верасня ў Касцюковічах Магілёўскай вобласці.

У канцэпцыю свята уключаны тэмы – Год беларускай жанчыны, 85-я гадавіна пачатку Вялікай Айчыннай вайны, юбілеі класікаў беларускай літаратуры і пяцігодка якасці.

0E8A5519

На пляцоўцы “Фестываль кнігі і друку” Віцебская вобласць будзе прадстаўлена выставай кніг нашых пісьменнікаў пра жанчын, і асобна – творчасць жанчын-літаратараў. Адбудуцца творчыя сустрэчы з пісьменнікамі, – паведамілі “ВВ” у галоўным упраўленні ідэалагічнай рабоце і па справах моладзі аблвыканкама. – Таксама народныя майстры з Аршанскага, Сенненскага, Лёзненскага раёнаў праставяць свае вырабы на пляцоўцы Горада майстроў.

Акрамя мастацкай літаратуры павільён Віцебшчыны дапоўняць перыядычныя выданні, рэгіянальныя сродкі масавай інфармацыі. Рэдакцыя абласной газеты “Витебские вести” прадставіць экспазіцыю “Лёс жанчыны – лёс Радзімы”, створаную ў тым ліку з дапамогай штучнага інтэлекту. Выстава ўжо пабывала ў многіх мясцінах рэгіёну і, упэўнены, на свяце пісьменства знойдзе сваіх прыхільнікаў.

Упершыню на Дні беларускага пісьменства будзе працаваць павільён рэдкай кнігі і “кабінет пісьменніка”, – рассказала дырэктар Віцебскай абласной бібліятэкі Таццяна Адамян. – Аршанская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма прадставіць асабістыя рэчы пісьменніка Янкі Сіпакова, дакументы і фотаздымкі з яго архіва, выставу яго кніг да 90-годдзя з дня нараджэння паэта, публіцыста, нашага земляка. Мы падрыхтавалі эксклюзіўную экспазіцыю “Віцебск і кніга: рарытэтныя краязнаўчыя выданні ХІХ — пачатак ХХ стагоддзяў”. Наведвальнікі віцебскага павільёна пазнаёмяцца з пачаткам кнігавыдавецкай дзейнасці ў Віцебску, матэрыяламі аб дзейнасці Віцебскай губернскай друкарні, выпускамі дарэвалюцыйных віцебскіх газет, убачаць «Памятныя кніжкі Віцебскай губерніі», статыстычныя зборнікі. Асаблівае месца ў экспазіцыі займаюць гісторыка-юрыдычныя матэрыялы актавых кніг, выпушчаныя Віцебскім архівам старажытных актаў. Гэта найбуйнейшае серыйнае выданне дакументаў па гісторыі Усходняй Беларусі XVI-XVIII стагоддзяў.

Цікавай будзе і экспазіцыя пра слыннага краязнаўцу і кнігавыдаўца Аляксея Сапунова. Жамчужынай лічыцца трохтомнік «Віцебская даўніна» — гэта выданне ў паліграфічным дачыненні з’яўляецца лепшым у кнігавыданні Беларусі XIX стагоддзя.

Вось такіе рарытэты можна пабачыць ужо  ў суботу ў Касцюковічах. У рамках Дня беларускага пісьменства на галоўнай сцэне пройдзе ўрачыстае адкрыццё і цырымонія ўзнагароджання пераможцаў Нацыянальнай літаратурнай прэміі. Але хто патрапіць у лік пераможцаў гэтага года – інтрыга захоўваецца да апошняга моманту.

4 верасня да пачатку афіцыйных мерапрыемстваў адкрыецца міжнародны круглы стол беларускіх і замежных літаратараў і рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя «Касцюковіцкія чытанні — 2026″.

Колонка редактора
Сентябрь 2026
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Авг    
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
282930  
Стравита
Лента новостей
ГОВД
ГОЧС
ЗОЖ
Самые читаемые новости за неделю
На должность директора Новополоцкого государственного музыкального колледжа назначена Оксана Матвейченко
Просмотры: 2082
29 августа в Новополоцке будет перекрыто движение автотранспорта от АЗС «Блок» до лицея
Просмотры: 2020
В Новополоцке спасатели помогли женщине, застрявшей в фонтане
Просмотры: 1798
Как строился первый микрорайон Новополоцка – воспоминания первостроителей
Просмотры: 1758
Галерея памяти
Подписка Купить газету .pdf
Афиша
Новополоцк LIVE