За право представить Новополоцк на «Халі-Хало-2026» поборются три юных вокалиста
Папулярнасць Міжнароднага конкурса юных выканаўцаў эстраднай песні «Халі-Хало» расце. Сёлета цікавасць да фестывалю праявілі 230 пачынаючых спевакоў.
На электронную пошту Цэнтра культуры заяўкі паступалі з 10 верасня да 5 кастрычніка. Актыўнасць праявілі прадстаўнікі ўсіх абласцей Беларусі, а таксама з Расіі, Арменіі, Казахстана, Грузіі. Хуткім часам адбудзецца завочны тур конкурса. Прафесіяналы ў сферы музычнага мастацтва адбяруць 45 лепшых, якіх запросяць на другі тур. Менавіта яны выйдуць на сцэну Палаца культуры ААТ «Нафтан» 13-14 лістапада. Лепшая дваццатка працягне барацьбу ў трэцім туры.
За права быць у фінале паспрачаюцца тры новапалачаніна: Антаніна Дзевятоўская, Максім Мілянцей і Яўген Антонаў.
Нэлі Радзько
Прогноз на 2 недели
