Віншаванне з Днём нараджэння Наваполацка ад старшыні Наваполацкага гарадскога Савета дэпутатаў Алега Буевіча
Паважаныя госці нашага слаўнага горада!
Сардэчна віншую вас са светлым і аб’яднальным святам — Днём нараджэння Наваполацка!
Гэта ўрачыстасць – выдатная нагода аглянуцца на пройдзены разам шлях, адчуць гонар за сённяшні дзень і з упэўненасцю зазірнуць у будучыню. Мінулы год стаў красамоўным пацвярджэннем таго, што Нафтаград жыве, развіваецца і няспынна рухаецца наперад. Горад прыкметна памаладзеў і пахарашэў: абнаўляюцца дваровыя тэрыторыі і зялёныя зоны, узводзяцца новыя сацыяльныя аб’екты, упэўнена працуюць прадпрыемствы рэальнага сектару эканомікі. У гэтых пераменах – энергія і руплівасць усіх жыхароў.
У святочныя дні мы выказваем шчырую ўдзячнасць кожнаму, чые праца і талент ствараюць дабрабыт роднага горада. Мы – спадкаемцы вялікай справы першабудаўнікоў, якія заклалі ў аснову Наваполацка непарушныя каштоўнасці: самаадданую працу, павагу да бліжняга і шчырую любоў да роднай зямлі. Менавіта дзякуючы з’яднанай камандзе неабыякавых гараджан, адданых сваёй малой радзіме, горад сёння носіць высокія званні і ўпэўнена крочыць у заўтрашні дзень.
Дарагія землякі! Няхай вашы дамы заўсёды поўняцца цяплом і ўтульнасцю, сэрцы – дабрынёй і натхненнем, а кожны дзень дорыць радасць здзяйсненняў. Моцнага вам здароўя, міру і згоды ў сем’ях. Хай любоў да Наваполацка напаўняе нас сіламі, а праца на карысць горада нязменна прыносіць задавальненне!
Алег Буевіч,
старшыня Наваполацкага гарадскога
Савета дэпутатаў
Прогноз на 2 недели

