Погода в Новополоцке

29 Апреля 2024

Понедельник

Новополоцкая городская газета «Новополоцк сегодня»
выходит два раза в неделю объемом 24 полосы
(во вторник – 8 полос, в пятницу – 16).

Номера газеты печатаются в цветном виде.
Газета распространяется по подписке
и через киоски «Белсоюзпечати».

Учредители: Новополоцкий городской
исполнительный комитет, Новополоцкий
городской Совет депутатов.

Подробнее
О нас
Задать вопрос

Вы можете составить электронное обращение,
нажав на кнопку Задать вопрос.

Мы будем рады помочь Вам и ответить
на любые Ваши вопросы.

Як у Наваполацку ідзе работа па рэалізацыі еўрапейскага гранта?

З 9-га ліпеня 2020 года Цэнтр рамёстваў і традыцыйнай культуры Цэнтра культуры г.Наваполацка працуе па праекту «Юныя рамеснікі – за захаванне і развіццё традыцыйных навыкаў праз трансгранічнае супрацоўніцтва паміж рэгіёнамі Латвіі, Літвы і Беларусі». Карэспандэнт «НС» завітала ва ўстанову за падрабязнасцямі цікавага досвіду і каментарыямі яго ўдзельнікаў.

Праект рэалізуецца адразу ў чатырох гарадах – Наваполацку, Глыбокім, Лудзе і Малетаі. Сярод яго асноўных задач – папулярызацыя нематэрыяльнай гісторыка-культурнай спадчыны нашага краю і прымежных рэгіёнаў суседніх дзяржаў, выяўленне талентаў, выхаванне дзяцей і моладзі, стварэнне ўмоў для творчага развіцця грама­дзянскай супольнасці на прынцыпах паважлівага стаўлення да сваёй гісторыі і традыцый. Для юных рамеснікаў і педагогаў усіх бенефіцыяраў праводзяцца заняткі і майстар-класы, экскурсіі, сустрэчы.

Без имени-2
Ва ўмовах пандэміі партнёры праекта вымушаны звязвацца і праводзіць сумесныя майстэрні па відэасувязі. Наваполацкі цэнтр рамёстваў сваімі дасягненнямі і напрацоўкамі падзяліўся 9 кастрычніка падчас правядзення свята нацыянальнай культуры «Вераснёвая палітра – 2021».

З кастрычніка ў ЦРіТК створаны і паспяхова працуюць дзіцячыя групы па традыцыйных народных рамёствах: пляценню з лазы, саломкі, ганчарству, роспісу, вышыўцы і ткацтву.

Без имени-1

 

ф4

ф3

Для таго, каб распачаць гэту работу, на выдзеленыя грошы еўрапейскага гранта цэнтр закупіў спецыяльнае абсталяванне: 4 настольных ткацкіх станка, 7 пялец для вышывання, тону гліны, 12 маленькіх падрамнікаў і адзін вялікі для будучых маляванак, альбомы, алоўкі, клей, пэндзлікі, 20 набораў акрылу па тканіне. Але гэта толькі пачатак.

1

2
Асабіста арганізуецца серыя ўрокаў для сацыяльна неабароненых дзяцей і падлеткаў. А па суботах майстэрні па традыцыйным відам дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва адчыняюцца для жыхароў горада. Дарэчы, завітаць ва ўстанову можа любы жадаючы. Для тых, хто не можа прыйсці, на афіцыйным відэаканале «Цэнтр рамёстваў Наваполацка» ў YouTube выкладаюцца майстар-класы.

Вынікам сумеснай працы па міжнароднаму праекту стане пастаянная экспазіцыя «Традыцыйныя рамёствы Паазер’я», якая размесціцца ў ЦРіТК.

Агульны бюджэт праекта складае 303 404,00 EUR (934 520,28 беларускіх рублі), з якіх 90%, або 273 063,60 EUR (834 305,25 бел. руб.) – фінансаванне ЕС.

изображение_viber_2021-11-25_11-04-36-188

агапончикПаліна Агапончык,
спецыяліст ЦРіТК, кіраўнік групы юных рамеснікаў па ткацтву і вышыўцы:

– Важнасць праекта ў тым, што ён папулярызуе народныя рамёствы непасрэдна ў юнацкім асяроддзі. Мая група складаецца з дзетак ад 6 да 13 гадоў. Я вучу іх навыкам, якімі раней валодала кожная гаспадыня: вышыўцы, пляценню паясоў на станках, бёрдах. Вядома, спачатку некаторым цяжка, але, калі пачынае атрымоўвацца, дзеці шчыра радуюцца вырабленаму сваімі рукамі.
З цікаўнасцю гараджане наведваюць суботнія майстар-класы ў цэнтры рамёстваў. Напрыклад, нядаўна на занятку мы спрабавалі вышываць на ільне васьміканцовую зорку – сімвал чалавека ў беларускай традыцыі. Асновай паслужыў ручнік, вытканы жыхаркай вёскі Слабада Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці Галіны Піскуновіч. Так што праект служыць не толькі для добрага адпачынку, але і дае магчымасць даведацца пра штосьці новае з мінуўшчыны нашых продкаў.

 

ЧернявскаяАнжэліка Чарняўская,
вучаніца СШ №3 імя В.В. Шчарбакова, наведвальніца групы юных рамеснікаў па саломапляценню:

– Калі настаўніца ў школе сказала пра магчымасць паўдзельнічаць у міжнародным праекце, я зацікавілася. Першы раз ішла на заняткі да майстра па саломапляценню Нэлі Аляксандраўны Радзько з адчуваннем,, што адкрыю для сябе нешта новае, нязведанае. Так і атрымалася. Зараз я ўжо ўмею рабіць модулі для «павукоў» – гэта такі абярэг з саламяных трубачак. Нашы продкі вешалі яго пад столь, а на Раство палілі. Такім чынам гаспадары пазбаўляліся ад негатыўнай энергетыкі ў хаце. Асабіста мне падабаецца плясці зубчатку, бо з яе можна зрабіць прыгожую шляпку на лета.

 

ШавялеваСвятлана Шавялёва,
новапалачанка, наведвальніца майстар-класаў:

– Я была на занятках па беларускай ляльцы, вышыўцы, упершыню паспрабавала ганчарную справу. Майстры цэнтра нанава адкрываюць традыцыю, даюць магчымасць даведацца пра нешта новае, самаўдасканальвацца. Думаю, менавіта дзеля гэтага і патрэбны праекты такога кшталту.
Памятую, як аднойчы, падчас камандзіроўкі ў Швецыю, зайшла ў мясцовую краму самаробных вырабаў. Прыйшла ў захапленне ад якасці і колькасці прадстаўленага там, ад таго, колькі ўвагі надаецца папулярызацыі народнага мастацтва. Спадзяюся, гэты праект дасць штуршок для яго развіцця і ў нашай краіне.

 

Нэлі РАДЗЬКО

 

Год качества
Форум регионов
Славянский базар 2024
Ноябрь 2021
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Окт   Дек »
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930  
Лента новостей
Самые читаемые новости за неделю
Глава государства дал согласие на назначение председателем Новополоцкого горисполкома Бурмистрова Игоря Павловича
Просмотры: 3171
Лауреат почетного звания «Человек года Новополоцка» Дарья Яцкевич: «Лидер – это ответственность»
Просмотры: 3165
Праздничная программа мероприятий на 1 Мая в Новополоцке
Просмотры: 1374
Устанавливается местонахождение без вести пропавшего Виталия Петровского
Просмотры: 1001
Галерея памяти
Подписка Купить газету .pdf
Афиша
Новополоцк LIVE