Погода в Новополоцке

28 Апреля 2024

Воскресенье

Новополоцкая городская газета «Новополоцк сегодня»
выходит два раза в неделю объемом 24 полосы
(во вторник – 8 полос, в пятницу – 16).

Номера газеты печатаются в цветном виде.
Газета распространяется по подписке
и через киоски «Белсоюзпечати».

Учредители: Новополоцкий городской
исполнительный комитет, Новополоцкий
городской Совет депутатов.

Подробнее
О нас
Задать вопрос

Вы можете составить электронное обращение,
нажав на кнопку Задать вопрос.

Мы будем рады помочь Вам и ответить
на любые Ваши вопросы.

17 красавіка новапалачане каталіцкай канфесіі сустрэнуць Вялікдзень

Паважаныя новапалачане, вернікі каталіцкай канфесіі!

Прыміце самыя шчырыя віншаванні з вялікім і светлым святам Уваскрэсення Хрыстова!

Велікодныя дні нагадваюць нам аб нязменных хрысціянскіх каштоўнасцях, раскрываюць лепшыя душэўныя якасці, умацоў­ваюць мір і згоду ў грамадстве.

Уваскрэсенне Хрыстова сім­валізуе духоўнае адраджэнне, дзе жыццё выйграла бітву ў смерці, дабро перамагло зло, а святло атрымала верх над цемрай. Радасць гэтага свята з’яўляецца кропкай адліку для новых добрых спраў, дапамогі слабым і бяздольным, яднання дзеля міру і згоды. Толькі разам, абапіраючыся на агульначалавечыя каштоўнасці, мы зможам справіцца з усімі цяжкасцямі, прыйсці да шчасця і росквіту.

Светлы Вялікдзень абуджае ў людзях імкненне жыць па сумленні, дапамагаць тым, хто мае патрэбу ў клопаце і суцяшэнні. Гэты вялікі сакрамэнт увасабляе ў сабе самыя патаемныя мары, служыць невычэрпнай крыніцай духоўнай стойкасці.

Дарагія сябры! Няхай радасць Велікодных дней напоўніць дамы светам, цяплом і ўтульнасцю, а ў вашых сем’ях пануюць згода і дабрабыт!

Дзмітрый Дзямідаў,
член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь,
старшыня Наваполацкага гарвыканкама
Алег Буевіч,
старшыня Наваполацкага гарадскога
Савета дэпутатаў


Паважаныя браты і сёстры ў Хрысце, шаноўныя суайчыннікі!

«У Ягонае Імя павінна абвяшчацца пакаянне
дзеля адпушчэння грахоў усім народам,
пачынаючы ад Ерузалема» (Лк 24,47)

Уваскрасенне Езуса Хрыста, якое ў гэты час мы перажываем, не пазначана сёлета ўзнёслай радасцю, якая звычайна спадарожнічае гэтаму святу – галоўнай падзеі, з каторай чэрпае сваю моц і абгрунтаванне хрысціянская вера. Не таму, што яна нібыта перастала быць праўдай, але таму, што гэтая праўда перастала кранаць людскія сэрцы, мець уплыў на жыццё чалавека і як вынік – не стрымала вайны, што знішчае людское жыццё і нясе разбурэнне.

Калісьці Хрыстос сказаў вельмі моцныя словы: «Кажу вам: калі не пакаецеся, усе таксама загінеце» (пар. Лк 13,3). Яны прагучалі ў адказ на паведамленне пра злачынства, здзейсненае Пілатам над групай галілеян. Гэтае моцнае папярэ­джанне Збаўцы набывае асаблівую актуальнасць сёння. І добра, калі яно стане нагодай не спужацца, але па-сапраўднаму паважна падысці да Евангелля – Добрай Весткі пра тое, як
«…палюбіў Бог свет, што аддаў Сына свайго Адзінароднага, каб кожны, хто верыць у Яго, не загінуў, але меў жыццё вечнае» (Ян 3,16). Бо Бог «не хоча смерці грэшніка, але каб адвярнуўся ад шляху свайго і жыў» (Эз 33,11).

Апошні час нясе з сабой шмат папярэджанняў чалавецтву. І ў гэтым хаваецца таксама вялікая Божая Міласэрнасць. Нам, сваім часта непаслухмяным дзецям, Ён хоча зноў і зноў сказаць: «Я люблю вас»! Як доказ таму – чарговае Свята Пасхі, падчас якога мы разважаем і перажываем крыжовую пакуту ахвяраванага дзеля нас Божага Сына. Аднак гэта дзеля таго, каб разам з Ім уваскрэснуць: тут, у гэтым свеце са сваіх грахоў і недахопаў, а напрыканцы часоў – да жыцця вечнага.

«Гэта Я сказаў вам, каб вы мелі ўва Мне спакой. У свеце зведаеце ўціск, але будзьце адважнымі: Я перамог свет» (Ян 16,33). Няхай гэтыя словы Хрыста не пакідаюць вас ніколі, становячыся крыніцай надзеі і мудрага падыходу да жыцця! Няхай Божы спакой напаўняе вашыя сэрцы, дамы, нашу Краіну і ўвесь свет!

Хрыстос Уваскрос! Сапраўды Уваскрос! Са Святам!

† Алег Буткевіч
Біскуп Віцебскі


У нядзелю, 17 красавіка, новапалачане каталіцкай канфесіі сустрэнуць Вялікдзень. Гэта любімае многімі свята адкрывае сэрцы насустрач веры,
пакаянню і міру.

З асаблівым пачуццём радаснага ўсхвалявання Вялікдзень чакаюць дзеці. Сярод іх – юная выхаванка яслей-сада №10 Карына Шляпецец.

Karina Shljapetec

Разам з бацькамі і роднымі Карына Шляпецец суботнім вечарам адправіцца на Пасхальную літургію ў касцёл Найсвяцейшага Сэрца Езуса Хрыста.

Другі год дзяўчынка наведвае рэлігійныя заняткі пры храме. Дарэчы, на іх ходзіць больш за сотню наваполацкіх хлопчыкаў і дзяўчынак ад 4 да 15 гадоў. У залежнасці ад узросту яны падзяляюцца на 10 груп. Са старэйшымі працуюць сёстры-манахіні, з самымі маленькімі займаецца катэхетка, валанцёр парафіі Валянціна.

«Дзеці з цікавасцю ідуць на урокі ў касцёл, дзе ў простай, дасціпнай форме, часцей за ўсё падчас гульні, даведваюцца пра Пана Бога, яго сына Езуса, вывучаюць асновы хрысціянства. Там закладваюцца маральныя прынцыпы, які кожны чалавек хацеў бы бачыць у сваім дзіцяці: дабрыня, памяркоўнасць, адказнасць. Важна, што размовы з малымі вядуцца на беларускай мове. Бацькам гэта падабаецца. Да Уваскрэсення Хрыста дзеці рыхтуюцца вельмі грунтоўна. Большай урачыстасці святу дадае і прыгожае ўбранне храма», – расказвае маці нашай юнай гераіні Алена Шляпецец.

Свята Вялікадня ўвасабляе прыход вясны, абнаўленне прыроды і, вядома, вялікі подзвіг Збавіцеля. Таму вернікі імкнуцца асабіста сустрэць Яго ў сакрамэнтах сповядзі і Святой Камуніі.

pasha katolicheskaja (2)

«Падчас Вялікага посту мы намагаемся накіроўваць свае думкі ў духоўнае рэчышча. Па пятніцах усёй сям’ёй ходзім на Крыжовы шлях – гэта такая малітва з разважаннямі», – працягвае Алена Васільеўна. Пра тое, што такое Пальмовая нядзеля, Вялікія чацвер, пятніца, субота, юным новапалачанам на рэлігійных занятках расказваюць сёстры-манахіні. На ўвесь час 40-дзённага посту або толькі тэрмінова дзеці адказваюцца ад цукерак ці прагляду соцсетак, тэлебачання. Гэтымі маленькімі ахвярамі яны спрычыняюцца да цярпенняў Езуса, бо, каб перажыць радасць Уваскрэсення Хрыстова, трэба ўзяць верх над сваімі схільнасцямі.

pasha katolicheskaja (1)

Вялікі тыдзень распачынае Пальмовая або Вербная нядзеля – гэта свята ў гонар уваходу Хрыста са сваімі вучнямі ў Іерусалім. Калі Езуса віталі як караля і клалі пад ногі галінкі. Па іх прыкладу вернікі збіраюцца каля касцёла з вербачкамі, абыходзяць яго крэсным ходам і адпраўляюцца на асвячэнне ў храм.

pasha katolicheskaja (3)

У Вялікі тыдзень абавязкова трэба наведаць трыдыум – Набажэнствы ў чацвер, пятніцу, суботу. Асноўная ўвага надаецца менавіта субоце. У гэты дзень у двары раскладваюць вогнішча, ад якога святар запальвае велікодную свечку «Пасхал» – сімвал уваскрослага Хрыста. За ім полымя бяруць вернікі і, асвятляючы сабе шлях, уваходзяць у храм. Чытанні пра Бога слухаюць у цемры. Усхваляючы Збаўцу, свет урачыста запальваюць ва ўсім касцёле. Ксёндз Аляксандр Чайкоўскі звяртаецца з традыцыйным велікодным пасланнем да ўсіх веруючых. Тыя, хто не змог наведаць вячэрнюю службу, ідуць на святочную імшу ў нядзелю з раніцы.

На Вялікдзень у кожнай хаце праходзяць пасхальныя сняданні, калі ўжываюцца асвячоныя загадзя стравы (вяндліна, куліч, хлеб, соль, яйкі). У гэты дзень людзі імкнуцца наведаць сваіх блізкіх, родных, усіх, хто мае патрэбу ва ўвазе. Бо, як вядома, сапраўдная радасць нараджаецца толькі тады, калі дзелішся ёю. Уваскрослы Хрыстос умацоўвае веру, напаўняя сэрцы вернікаў мірам і супакоем, дае ім моцы трываць у гэтай радасці на працягу жыцця.

Нэлі Радзько
фота Аліны Станкевіч


На Святы Пасхальны Трыдыум у касцёле Найсвяцейшага Сэрца Езуса Хрыста пройдуць святочныя Набажэнствы

15 красавіка – Вялікая пятніца

З 9.00 – касцёл адчынены для прыватнай малітвы.
18.00 – Крыжовая Дарога.
19.00 – Літургія Мукі Пана. Начная Адарацыя Езуса ў грабніцы.

16 красавіка – Вялікая субота

З 6.00 – Адарацыя Езуса ў грабніцы.
А 12–15-й гадзінах – асвячэнне страў на Велікодны стол.
21.00 – Пасхальная Вігілія.

17 красавіка – Вялікдзень

10.00 – Святая Імша.

Год качества
Форум регионов
Славянский базар 2024
Апрель 2022
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Мар   Май »
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930  
Лента новостей
Самые читаемые новости за неделю
Глава государства дал согласие на назначение председателем Новополоцкого горисполкома Бурмистрова Игоря Павловича
Просмотры: 3166
Лауреат почетного звания «Человек года Новополоцка» Дарья Яцкевич: «Лидер – это ответственность»
Просмотры: 3159
Праздничная программа мероприятий на 1 Мая в Новополоцке
Просмотры: 1349
Устанавливается местонахождение без вести пропавшего Виталия Петровского
Просмотры: 999
Галерея памяти
Подписка Купить газету .pdf
Афиша
Новополоцк LIVE