3D картины из соломки на выставке Лилии Михайловой
Зал мастацтваў цэнтральнай бібліятэкі горада ўпрыгожылі пано з казачнымі птушкамі і незвычайнымі кветкамі, выкананыя ў непаўторнай аўтарскай манеры «аб’ёмная аплікацыя саломкай». «Касачы», «Совушка», «Кветкавая саната» – гэтыя і іншыя карціны належаць таленту настаўніцы мастацкага аддзялення ДШМ №3, майстра па інкрустацыі саломкай народнага клуба майстроў «Прамень» ЦРіТК Ліліі Міхайлавай.
Яе вытанчаныя і маляўнічыя шэдэўры ўражваюць дэтальнай прапрацоўкай вобразаў і выдатным мастацкім густам. Раскінуўшыся па залу быццам промні палымянага сонейка, творчыя фантазіі майстра напаўняюць душэўнай цеплынёй сэрцы кожнага гледача.
Выставу можна пабачыць да канца лютага.
Нэлі Радзько