С большими наградами вернулись новополочане с Международного конкурса искусств «Хрустальный василек» 2017
З перамогай вышэйшага гатунку – Гран-пры ІІ Міжнароднага конкурсу мастацтваў «Крыштальны васілёк» – 20 кастрычніка са сталіцы вярнуўся народны ансамбль песні і музыкі «Сузор’е» СШ №5 (кіраўнік Леў Новікаў).
Кампанію віртуозным музыкантам з СШ №5 саставілі выхаванцы дзіцячай школы мастацтваў №3, якія таксама не засталіся без узнагарод. Лаўрэатам дыплома ІІ ступені стаў скрыпічна-фартэпіянны ансамбль «Вясёлыя ноткі» (настаўнікі Вольга Калбачова і Ала Шальман; канцэртмайстар Віктар Селязнёў). Не менш удала выступіў дуэт піяністак Дар’і Власюк і Аліны Дзімавай, які заваяваў дыплом ІІІ ступені конкурсу (настаўнікі Вольга Калбачова і Лідзія Власюк). У катэгорыі 10–15 год лаўрэатам ІІІ ступені прэстыжнага спаборніцтва стаў ансамбль баяністаў-акардэаністаў «Рыкашэт» СШ №3.
Народная вакальная група «Вясна» (кіраўнік Іна Дзевятнікава) Цэнтра культуры прывезла з конкурсу дыплом лаўрэата III ступені ў намінацыі «Эстрадны вакал. Ансамблі» (18 гадоў і старэй).
Соф’я Палякевіч – удзельніца вакальнай групы «Фортэ» – атрымала дыплом ІІ ступені і памятны медаль у намінацыі «Эстрадны вакал. Сола» (8–9 гадоў).
Нэлі Радзько