Погода в Новополоцке

24 Апреля 2024

Среда

Новополоцкая городская газета «Новополоцк сегодня»
выходит два раза в неделю объемом 24 полосы
(во вторник – 8 полос, в пятницу – 16).

Номера газеты печатаются в цветном виде.
Газета распространяется по подписке
и через киоски «Белсоюзпечати».

Учредители: Новополоцкий городской
исполнительный комитет, Новополоцкий
городской Совет депутатов.

Подробнее
О нас
Задать вопрос

Вы можете составить электронное обращение,
нажав на кнопку Задать вопрос.

Мы будем рады помочь Вам и ответить
на любые Ваши вопросы.

Белорусский поэт, писатель, журналист, Почетный гражданин Полоцка и Новополоцка Наум Гальперович представил новый сборник стихов «Час лістападу»

Яго крэда – быць шчырым па жыцці і ў творчасці. Ён беззаганна дорыць свой талент людзям, з пяшчотай і павагай праслаўляе родны край. На днях вядомы беларускі паэт, пісьменнік, журналіст, Ганаровы грамадзянін гарадоў Полацка і Наваполацка Навум Якаўлевіч Гальпяровіч прадставіў свой новы зборнік вершаў «Час лістападу». Кніга выйшла ў выдавецтве «Чатыры чвэрці» (г.Мінск). Яна ўвабрала ў сябе ўсё лепшае, што было напісана аўтарам за апошнія гады.

Naum Gal'perovich (2)

Сустрэча з літаратарам прайшла ў цэнтральнай бібліятэцы імя У. Маякоўскага. Дарэчы, менавіта тут паўстагоддзя таму ён чытаў свае першыя творы. «Мне заўсёды вельмі прыемна быць сярод землякоў. Я нарадзіўся ў Полацку. Калі пачаў будавацца Наваполацк, мы разам з аднагодкамі хадзілі ў двухдзённы школьны паход глядзець, як узрастае новы горад. Мінула колькі год, і Нафтаград стаў для мяне домам. Сёння мне давялося пабываць у гарвыканкаме. На сустрэчы з яго старшынёй Дзмітрыем Дзямідавым мы абмяркоўвалі мерапрыемствы з нагоды прызнання Наваполацка культурнай сталіцай Беларусі.

Адкрываць усіх сакрэтаў не буду, адно магу сказаць, што хутка на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё выйдзе перадача, прысвечаная нашаму гораду-­юбіляру. А ў штотыднёвіку «Літаратура і мастацтва» рыхтуецца да выдання серыя расповядаў пра знакамітых новапалачан, якіх я асабіста ведаў, з якімі сустракаўся», – у размове з карэспандэнтам «НС» падзяліўся Навум Якаўлевіч.

vstrecha s Naumom Gal'perovichem (1)

Творчы вечар «Я ад дрэва твайго лісток…», падрыхтаваны народным калектывам «Літаратурна­музычнае аб’яднанне «Крылы», прайшоў у атмасферы поўнага даверу паміж слухачамі і аўтарам. Каханне, узаемаадносіны, гісторыя, культура, прырода – госці сустрэчы разам з паэтам акунуліся ў свет сапраўдных пачуццяў і перажыванняў.

knigi Nauma Gal'perovicha (1)

knigi Nauma Gal'perovicha (2)

Шчырасць паэзіі, актуальнасць тэм знакамітага новапалачаніна нікога не пакінулі абыякавым. У музычным абрамленні вершы лірыка выканалі таленавітыя літаратары-«крылаўцы» Ірына Каралёва і Алена Штукіна.

Падчас гутаркі Навум Гальпяровіч не раз звяртаў увагу на тое, што веданне беларускай мовы, павагу да роднага краю трэба выхоўваць з дзяцінства: «Беларусы – багатыя людзі. Мы маем дзве дзяржаўныя мовы, але часцяком забываемся на тую, што стварыла нас як нацыю».

Naum Gal'perovich

Не засталася без увагі і тэма прыроды, якая дае аўтару духоўны грунт для творчасці. Сустрэча атрымалася даволі насычанай на эмоцыі, прысутныя актыўна задавалі лірыку пытанні або проста дзяліліся сваімі ўражаннямі. У ходзе размовы высветлілася шмат цікавых фактаў з асабістай біяграфіі паэта: «Сваім сябрам я расказваю, што ўзяў у жонкі дзяўчыну з манастыра. Многія не вераць, але гэта амаль праўда. Так атрымалася, што мая наканаваная прыехала на экскурсію ў Полацк і пасялілася ў Спаса-­Ефрасіньеўскім манастыры…». А яшчэ аказалася, што ўлюбёная пара года паэта не восень, як мяркуюць многія, а зіма.

Была для сустрэчы і яшчэ адна нагода – урачыстая. Дырэктар цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы г. Наваполацка Марыя Караваева павіншавала Навума Гальпяровіча з 70-­годдзем і ўручыла грамату за значны ўклад у культурнае жыццё горада.

vstrecha s Naumom Gal'perovichem (2)

Нэлі РАДЗЬКО
Фота Дзяніса Лешчыка

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Прикрепите файл в формате JPEG

Год качества
Форум регионов
Славянский базар 2024
Февраль 2018
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Янв   Мар »
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728  
Лента новостей
Самые читаемые новости за неделю
Глава государства дал согласие на назначение председателем Новополоцкого горисполкома Бурмистрова Игоря Павловича
Просмотры: 3015
Лауреат почетного звания «Человек года Новополоцка» Дарья Яцкевич: «Лидер – это ответственность»
Просмотры: 2497
Разговор о важном. В Новополоцком горисполкоме состоялся семинар-совещание идеологического актива
Просмотры: 1436
Начинается отправка граждан, призванных на срочную военную службу, службу в резерве
Просмотры: 666
Галерея памяти
Подписка Купить газету .pdf
Афиша
Новополоцк LIVE