Погода в Новополоцке

20 Апреля 2024

Суббота

Новополоцкая городская газета «Новополоцк сегодня»
выходит два раза в неделю объемом 24 полосы
(во вторник – 8 полос, в пятницу – 16).

Номера газеты печатаются в цветном виде.
Газета распространяется по подписке
и через киоски «Белсоюзпечати».

Учредители: Новополоцкий городской
исполнительный комитет, Новополоцкий
городской Совет депутатов.

Подробнее
О нас
Задать вопрос

Вы можете составить электронное обращение,
нажав на кнопку Задать вопрос.

Мы будем рады помочь Вам и ответить
на любые Ваши вопросы.

«Залатыя рукі» новапалачанкі Галіны Акуцёнак

У дачыненні да майстра народных рамёстваў Наваполацкага цэнтра рамёстваў і традыцыйнай культуры, лаўрэата гарадскога конкурсу працаўнікоў «Праца. Слава. Гонар» Галіны Акуцёнак выраз «залатыя рукі» – гэта не проста прыгожая назва прэміі, гэта яе чалавечая адметнасць, яе прафесійны гонар, яе лёс.

masterіca Galіna Akutjonok (1)

Кіраўнік гуртка па лапікаваму шыццю і мяккай цаццы, майстар па тэатральнай і беларускай народнай ляльцы, аўтар вялізнага дэманстрацыйнага палатна-герба Наваполацка, некалькіх калекцый сцэнічных касцюмаў для Цэнтра культуры і вялікай колькасці творчых работ у тэхніцы «пэчворк» Галіна Міхайлаўна прызнаецца, што калі за дзень «не нарадзілася» ні аднаго вырабу, ён прайшоў дарэмна.

podelkі іgrushkі (3)

podelkі іgrushkі (4)

podelkі іgrushkі (5)

podelkі іgrushkі (6)

podelkі іgrushkі (7)

podelkі іgrushkі (8)

podelkі іgrushkі (10)

podelkі іgrushkі (11)

podelkі іgrushkі (12)

podelkі іgrushkі (13)

podelkі іgrushkі (14)

podelkі іgrushkі (15)

podelkі іgrushkі (16)

Любоў да працы ёй прывіла маці – Фёкла Парфёнаўна, якая абшывала і абвязывала ўсю сям’ю. Галіна з дзяцінства была першай памочніцай і надзеяй бацькоў.

У сярэдняй школе вёскі Дзёрнавічы Верхнядзвінскага раёна, дзе нарадзілася і вырасла, яна была адной з лепшых вучаніц. У юнацтве марыла стаць настаўніцай, нават паступала на фізіка-матэматычны факультэт Віцебскага педагагічнага ўніверсітэта. Але, не здарылася…

«Ідзі навучацца швейнаму рамяству. З працай у руцэ – ніколі не прападзеш», – неяк параіў дзяўчыне аднавясковец. Гэтыя словы яна пранесла праз усё жыццё і не аднойчы ўпэўнілася ў іх глыбіннай жыццёвай мудрасці.

Атрымаўшы спецыяльнасць швачкі-закройшчыцы, сваю працоўную біяграфію пачынала ў Віцебскім ваенным атэлье, але ўжо праз год пераехала ў Полацк – бліжэй да родных мясцін. Працавала ў атэлье, потым – на фабрыцы мастацкіх вырабаў. Аднойчы летам яе запрасілі ў дзіцячы аздараўленчы лагер «Зорны». Прыехала тэхнічным супрацоўнікам, а стала любімай настаўніцай для маленькіх адпачывальнікаў.

«Усе матэрыялы знайшліся самі сабой, трэба было толькі асвоіць пашыў цацкі і навучыць дзяцей», – успамінае майстрыца. Так пачынаўся новы этап у жыцці Галіны Міхайлаўны і рэалізаваўся педагагічны талент. У хуткім часе яна ўжо выкладала працоўнае навучанне ў СШ №12 і вяла гурток у Палацы дзяцей і моладзі г.Наваполацка. Навучэнцы вельмі любілі сваю настаўніцу, і яна адказвала ім узаемнасцю. Нават калі ўзначаліла вытворчы цэх на фабрыцы мяккай цацкі «Цінопас» у вёсцы Экімань, пасля працоўнага дня бегла да сваіх юных творцаў.

masterіca Galіna Akutjonok (2)

З Цэнтрам рамёстваў і традыцыйнай культуры лёс звязаў Галіну Акуцёнак адносна нядаўна – у 2007 годзе. Сёння яе працы – адны з прэзентацыйных картак гэтай установы. Гонар майстру робіць яе запатрабаванасць, універсальнасць. Яна не баіцца складанай працы, з лёгкасцю асвойвае новыя, цікавыя тэхнікі «пэчворка» і грунтоўна вывучае беларускую народную ляльку. Яна шчыра дорыць свой талент людзям.

За 10 гадоў дзейнасці ў якасці кіраўніка гуртка па лапікаваму шыццю для дарослага насельніцтва праз настаўніцтва Галіны Міхайлаўны прайшло больш за сотню новапалачанак. Некаторыя з іх ператварыліся ў сапраўдных майстрыц і здабылі перамогі на творчых спаборніцтвах абласнога і рэспубліканскага значэння. Многія сталі сяброўкамі па жыцці. «Раней жанчыны за рукадзеллем спявалі. У песні вялікая сіла. Праз яе можна і тугу, і радасць сэрца правесці. Бывае, за працай завядзём мы з маімі дзяўчатамі (так ласкава называе Галіна Міхайлаўна сваіх гурткоўцаў) песеньку. Адразу акрыяе душа. У кожным кавалачку, зашытым у коўдру, – думка, настрой, жыццёвы лёс жанчыны», – з замілаваннем гаворыць майстрыца.

podelkі іgrushkі (1)

Не забылася Галіна Акуцёнак і на дзяцей. Падчас школьных канікул праводзіць майстар-класы для юных новапалачан.

podelkі іgrushkі (2)

Больш за сем гадоў супрацоўнічае з Наваполацкім тэрытарыяльным цэнтрам сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.

Асабістых перамог і дасягненняў у Галіны Міхайлаўны безліч. Уся сцяна ў кабінеце завешана падзякамі і дыпломамі. Але галоўны гонар майстра – Наваполацкая гарадская прэмія за высокія творчыя дасягненні ў сферы культуры і мастацтва «Прызнанне», якую атрымала ў 2012 годзе.
Вірлівы лёс Галіны Міхайлаўны простым не назавеш, але яна па-сапраўднаму цэніць тое, што мае, і шчыра гаворыць: «Я дзякую ўсім, каму патрэбны мае рукі». Адкрытая і шчырая ў размове, ёсць у гэтай жанчыне нейкая інтэлігентная постаць, тонкая далікатнасць. Яна сапраўдны мастак сваёй справы, а значыць – творца!

Нэлі Радзько

Фота Дзяніса Лешчыка

і з асабістага архіва Галіны Акуцёнак

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Прикрепите файл в формате JPEG

Год качества
Форум регионов
Славянский базар 2024
Март 2018
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Фев   Апр »
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031  
Лента новостей
Самые читаемые новости за неделю
18 и 19 апреля в Новополоцке будет перекрыто движение автотранспорта по «скоростной» в районе Диониса №9
Просмотры: 4540
График отключения горячей воды в Новополоцке в 2024году. Когда и в каких микрорайонах города пройдет?
Просмотры: 1627
В Полоцком госуниверситете имени Евфросинии Полоцкой прошел II Международный круглый стол «Забвению не подлежит»
Просмотры: 693
Разговор о важном. В Новополоцком горисполкоме состоялся семинар-совещание идеологического актива
Просмотры: 516
Галерея памяти
Подписка Купить газету .pdf
Афиша
Новополоцк LIVE