В Новополоцке впервые выступила столичная группа Tremors Dance Company с авторской программой «Письма» (+видео)

Мінулы месяц прайшоў пад знакам адразу некалькіх рознажанравых прэм’ер. Кампанію наваполацкім творцам саставілі сталічныя артысты. У Цэнтры культуры ўпершыню выступіў малады харэаграфічны гурт Tremors Dance Company з аўтарскай праграмай «Лісты».

Tremors Dance Company (1)


Tremors Dance Company (7)

Tremors Dance Company (2)

Калектыў існуе ўсяго два гады, аднак ужо мае багаты сцэнічны вопыт. Яго ўдзельнікі – танцоры-аматары, якія прагнуць новага ў мастацтве. Харэаграфіяй і пастаноўкай займаюцца заснавальнікі – Дар’я Тарасава, а таксама браты Уладзімір і Іван Сліжыкі.

dar'ja tarasova

Дар’я Тарасава

Яны разбураюць звыклае ўяўленне пра танец і па сродках пластыкі дораць гледачам гукі сваіх сэрцаў. Кантэмпарары дэнс, у якім выступаюць артысты, дазваляе ім не проста выконваць прыгожыя па, але і казаць з дапамогай цела пра сваё, асабовае. Менавіта гэта «асабовае» Tremors Dance Company прывез у культурную сталіцу Беларусі. Новапалачане пабачылі тры мініяцюры: «Ты тут?», «Раз. Два. Тры», аднакратны балет «Адчыні», урывак з танцавальнага спектакля «Макі». Кожная пастаноўка біяграфічна. Аўтары ўклалі ў дзеянні свае пачуцці, свой вопыт.

Tremors Dance Company (5)

Tremors Dance Company (3)

Напрыканцы канцэртнай праграмы адбыўся жывы дыялог калектыву з гледачамі.

Tremors Dance Company (6)

«Мы шмат працавалі над унутраным станам пастановак. Прадумвалі кожную дэталь сцэнаграфіі. Старанна падбіралі гукі. У спектаклях выкарыстана музыка сучасных кампазітараў, а таксама творы Фрыдэрыка Шапэна ў апрацоўцы. Вечар сучаснай харэаграфіі «Лісты» складзены з творчых ідэй, асабістых перажыванняў. Назва нашага калектыву не выпадкова пачынаецца з ангельскага слова «Tremors». Трэмарс – гэта трапяценне, стук сэрцаў. Той трэмар, які мы адчуваем з мінулага і будучага», – у размове з карэспандэнтам «НС» расказалі ўдзельнікі Tremors Dance Company.

Нэлі РАДЗЬКО

Фота аўтара і Дзяніса Лешчыка

2 комментариев для “В Новополоцке впервые выступила столичная группа Tremors Dance Company с авторской программой «Письма» (+видео)

  • 08.05.2018 в 13:23
    Permalink

    Спасибо большое за столько хорошее интервью. Нам очень приятно, что мы смогли провести тот вечер вместе в жителями Новополцка, много эмоций и переживаний, главное, чтобы зритель остался неравнодушным. Также большое спасибо за статью, интересно подан материал, всегда приятно, когда происходит взаимообмен на разных уровнях.

    Ответить
    • 08.05.2018 в 14:08
      Permalink

      Пожалуйста) И вам спасибо за отличную программу!

      Ответить

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Прикрепите файл в формате JPEG