Погода в Новополоцке

18 Апреля 2024

Четверг

Новополоцкая городская газета «Новополоцк сегодня»
выходит два раза в неделю объемом 24 полосы
(во вторник – 8 полос, в пятницу – 16).

Номера газеты печатаются в цветном виде.
Газета распространяется по подписке
и через киоски «Белсоюзпечати».

Учредители: Новополоцкий городской
исполнительный комитет, Новополоцкий
городской Совет депутатов.

Подробнее
О нас
Задать вопрос

Вы можете составить электронное обращение,
нажав на кнопку Задать вопрос.

Мы будем рады помочь Вам и ответить
на любые Ваши вопросы.

Свята беларускай літаратуры

У г.Мінску 19 лютага адбыўся фінал пятага конкурсу дэкламатараў твораў класікаў беларускай літаратуры. А напрыканцы мінулага года Наваполацкая гарадская арганізацыя РГА “Белая Русь” правяла конкурс дэкламатараў баек Кандрата Крапівы, на якім вызначаліся 29 фіналістаў, якія і адправіліся ў сталіцу, каб выявіць, хто ж з іх лепшы. Арганізатары, як заўжды, падрыхтавалі для школьнікаў з Наваполацка, Полацка і Полацкага раёна (а менавіта яны і былі ўдзельнікамі конкурсу) цікавую пазнавальную і забаўляльную праграму.

 

белая русь 1

Завяршаючы тур прайшоў у музеі Я.Купалы, які ўжо другі год гасцінна адчыняе свае дзверы для юных канкурсантаў. Трэба адзначыць, што ўзровень выканаўчага майстэрства ўдзельнікаў быў вельмі высокі, таму ацэньваць іх выступленні было складана нават прафесійнаму журы (а гэта вядомыя літаратары і навукоўцы Навум Гальпяровіч, Аляксандр Кашпераў, Мікола Мятліцкі, Раіса Сідарэнка, Алена Ляшковіч). Пачэсна і адказна тое, што ў склад журы ўвайшла ўнучка Кандрата Крапівы, кандыдат мастацтвазнаўства Алена Атраховіч.

белая русь 2
Як і ва ўсялякіх спаборніцтвах, у нашым конкурсе таксама ёсць пераможцы. Нягледзячы на тое, што ўсе ўдзельнікі атрымалі высокія балы, лепшымі сталі Жынгель Ганна, Жогаль Дар’я і Старцаў Яўген. Усе фіналісты атрымалі падзякі ад “Белая Русі” і кнігі Кандрата Крапівы, а лаўрэаты – граматы, кнігі і грашовыя прэміі. На працягу ўсяго конкурсу гучалі мелодыі ў выкананні музыкантаў Акадэміі музыкі, чуліся ўсхваляваныя словы ўражанняў і шчыры дзіцячы смех.
Аднак на гэтым праграма не скончылася. Пасля падвядзення вынікаў наваполацкая дэлегацыя рушыла ў сталічную гімназію №23, дзе адбылася цікавая экскурсія, майстар-клас па кітайскай мове. Кожны дэкламатар змог атрымаць у падарунак іерогліф “шчасце”. Уразіла дзяцей тое, што выкладанне тут ажыццяўляецца па-беларуску, а ў якасці замежнай гімназісты вывучаюць кітайскую мову. З гэтай навучальнай установай нас пазнаёміла дырэктар Ніна Іванаўна Нікіціна, за што мы выказваем ёй шчырую падзяку.

белая русь 3
Але ж і гімназія не стала апошняй кропкай нашага знаходжання ў сталіцы. Увечары юныя дэкламатары, іх настаўнікі, а таксама прадстаўнікі актыву “Белай Русі” наведалі Тэатр кінаакцёра, дзе паглядзелі пастаноўку неўміручай камедыі Кандрата Крапівы “Хто смяецца апошнім”. Уражанням гледачоў не было мяжы. Спадзяемся, што ўсе школьнікі прывезлі з Мінску добры настрой і перададуць яго сваім сябрам.

белая русь 4
Беларуская мова і літаратура – гэта невычэрпная крыніца багаццяў чалавечай мудрасці і прыгажосць слова. Наваполацкая гарадская арганізацыя заўжды будзе спрыяць яе захаванню і ўзбагачэнню, а таксама падтрымліваць таленавітую моладзь, якая любіць сваю краіну, беражэ і памнажае духоўную спадчыну свайго народа.

белая русь 5

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Прикрепите файл в формате JPEG

Год качества
Форум регионов
Славянский базар 2024
Март 2014
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Фев   Апр »
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31  
Лента новостей
Самые читаемые новости за неделю
В Новополоцке выбрали лучшую многодетную семью
Просмотры: 3571
18 и 19 апреля в Новополоцке будет перекрыто движение автотранспорта по «скоростной» в районе Диониса №9
Просмотры: 2173
График отключения горячей воды в Новополоцке в 2024году. Когда и в каких микрорайонах города пройдет?
Просмотры: 1100
Спасибо за службу, Крон! Любимец детворы и помощник сотрудников Новополоцкого отдела Департамента охраны покидает служебный пост
Просмотры: 921
Галерея памяти
Подписка Купить газету .pdf
Афиша
Новополоцк LIVE