Погода в Новополоцке

29 Апреля 2024

Понедельник

Новополоцкая городская газета «Новополоцк сегодня»
выходит два раза в неделю объемом 24 полосы
(во вторник – 8 полос, в пятницу – 16).

Номера газеты печатаются в цветном виде.
Газета распространяется по подписке
и через киоски «Белсоюзпечати».

Учредители: Новополоцкий городской
исполнительный комитет, Новополоцкий
городской Совет депутатов.

Подробнее
О нас
Задать вопрос

Вы можете составить электронное обращение,
нажав на кнопку Задать вопрос.

Мы будем рады помочь Вам и ответить
на любые Ваши вопросы.

Месяц, які расце

FcVGoIwSOmYНапрыканцы лістапада ўнікальнаму наваполацкаму калектыву – народнаму гурту архаічных спеваў «Княжыч» Цэнтра рамёстваў і традыцыйнай культуры – споўнілася 20 год.

Узнік «Княжыч» па ініцыятыве моладзі і выкладчыкаў Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта ў 1995 годзе як гісторыка-культурны клуб. Спачатку ён быў аматарскім аб’яднаннем, а ў 2005-м – абараніў званне «народны», якое з гонарам нясе і зараз. Асноўныя накірункі дзейнасці калектыву – адра-джэнне, зберажэнне і папулярызацыя беларускай традыцыйнай культуры. З 2009 года і па сённяшні дзень яго кіраўніком з’яўляецца Кацярына Клюева.
Сваю назву «Княжыч» атрымаў ад падзвінскага наймення маладога месяца, які расце. І гэта не выпадкова. Калектыў заўсёды папаўняецца новымі ўдзельнікамі, не парушаючы сувязі з папярэднімі пакаленнямі свайго саставу. Сёння ў складзе гурта працуючая і студэнцкая моладзь, чыя душа прагне да вытокаў беларускага фальклору. Збіраюць і запісваюць аўтэнтычныя песні «княжычы» ад непасрэднага носьбіта – бабулі – падчас этнаграфічных экспедыцый па вёсках Беларусі. Потым фальклорны скарб расшыфроўваюць, вывучаюць манеру выканання, тэкст і толькі затым спяваюць. Аснову рэпертуару «Княжыча» складаюць народныя абрадавыя і пазаабрадавыя спевы. Не менш увагі надаецца рэканструкцыі значных абрадаў каляндарнага цыкла беларусаў – Купаллю, Гуканню вясны, Калядам і інш. Займаюцца ўдзельнікі гурта і вывучэннем беларускіх народных, сярэдневякова-еўрапейскіх танцаў. Яшчэ адным рэчышчам дзейнасці калектыву з’яўляюцца традыцыйныя рамёствы: вышыўка, ткацтва паясоў, шыццё. Дарэчы, свой сцэнічны вобраз кожны стварае самаруч.
He86w6HoYlwЗа гады існавання народны гурт архаічных спеваў «Княжыч» стаў жаданым госцем святаў і фестываляў народнай творчасці ад гарадскога да міжнароднага ўзроўня. Толькі ў гэтым годзе калектыў прыняў удзел у вясновым фэсце, што адбыўся ў дзяржаўным літаратурным музеі імя Я.Купалы філіял «Вязынка» Маладзечанскага раёна. А на абласным свяце-конкурсе вясельных абрадаў Віцебшчыны «Вялікая Вясельніца – 2015» у г.Дуброўна атрымаў дыплом «За лепшае аўтэнтычнае выкананне вясельных песен і танцаў». У межах IV Міжнароднага форуму «Традыцыйная культура, як стратэгічны рэсурс устойлівага развіцця грамадства», які праходзіў з 11 па 13 лістапада ў Магілёве, «Княжыч» выступіў у тэматычнай канцэртнай праграме «Спявае беларуская душа». Акрамя таго, калектыў пастаянна выступае на гарадскіх мерапрыемствах.
З нагоды 20-годдзя творчай дзейнасці ў Цэнтры рамёстваў і традыцыйнай культуры адбылася юбілейная сустрэча ўдзельнікаў народнага гурта. У цёплай святочнай атмасферы маладыя хлопцы і дзяўчаты спявалі архаічныя песні, ладзілі беларускія гульні. Напрыканцы кожны напісаў на маленькіх картках свае ўспаміны, уражанні ад сумеснай працы ў складзе гурта, а таксама найлепшыя пажаданні росквіту роднаму калектыву. Для кожнага, хто калісьці меў дачыненне да «Княжыча», ён стаў не проста аб’яднаннем па інтарэсах, а месцам душэўнага прытулку, сустрэчы сапраўдных сяброў, а для некаторых нават – нараджэння сям’і. Сёння ў гэтых сем’ях падрастаюць маленькія дзеці, а гэта значыць, што «месяц» зноў расце.

Нэлі Радзько
Фота НГАС «Княжыч»

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Прикрепите файл в формате JPEG

Год качества
Форум регионов
Славянский базар 2024
Ноябрь 2015
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Окт   Дек »
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30  
Лента новостей
Самые читаемые новости за неделю
Лауреат почетного звания «Человек года Новополоцка» Дарья Яцкевич: «Лидер – это ответственность»
Просмотры: 3166
Праздничная программа мероприятий на 1 Мая в Новополоцке
Просмотры: 1395
Устанавливается местонахождение без вести пропавшего Виталия Петровского
Просмотры: 1003
Новополоцк на выставке «Отдых – 2024»
Просмотры: 843
Галерея памяти
Подписка Купить газету .pdf
Афиша
Новополоцк LIVE